Арсе́н Бары́савіч Ава́каў (, ; нарадзіўся 2 студзеня 1964, Баку, Азербайджанская ССР) — украінскі дзяржаўны і палітычны дзеяч армянскага паходжання. Міністр унутраных спраў Украіны ў 2014—2021 гадах.
Біяграфія Нарадзіўся 2 студзеня 1964 года ў Баку ў сям’і вайскоўца. Па нацыянальнасці армянін.
З 1966 года стала жыве ва Украіне. Грамадзянін Украіны.
У 1988 годзе скончыў Харкаўскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання», кваліфікацыя — інжынер-сістэматэхнік. У 1987—1990 гадах працаваў інжынерам ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце аховы вод у Харкаве.
У 1990 годзе заснаваў і ўзначаліў АТ «Інвестар», а ў 1992 годзе — камерцыйны банк «Базіс».
У 2002 годзе абраны членам выканаўчага камітэта Харкаўскага гарадскога савета. Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2004 года быў намеснікам кіраўніка харкаўскага штабу Віктара Юшчанкі.
4 лютага 2005 года ўказам прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі прызначаны старшынём Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі.
З восені 2011 года да снежня 2012 года знаходзіўся ў палітычнай эміграцыі ў Італіі праз пераслед ва Украіне з боку рэжыму Віктара Януковіча.
У 2012 годзе абраны народным дэпутатам Украіны.
Падчас Рэвалюцыі 2014 года быў адным з камендантаў Еўрамайдана.
27 лютага 2014 года Вярхоўная рада Украіны зацвердзіла Арсена Авакава на пасадзе міністра ўнутраных спраў Украіны.
Па ініцыятыве Авакава ў 2014 годзе былі створаны Нацыянальная гвардыя Украіны і добраахвотніцкія батальёны. Яны далі магчымасць спыніць ваенную агрэсію з боку Расійскай федэрацыі на Усходзе Украіны.
У ноч з 7 на 8 красавіка 2014 года Авакаў асабіста кіраваў штурмам будынка Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, які быў захоплены сепаратыстамі і баевікамі з Расійскай Федэрацыі.
Авакаў ініцыяваў намаганні МУС па ўкараненні біяметрычных пашпартоў, што было ўмовай увядзення бязвізавага рэжыму Украіны з краінамі ЕС.
Авакаў абараняў байца Нацыянальнай гвардыі Украіны Віталя Марківа ў Італіі. Пры ўдзеле Авакава суд у Мілане (Італія) зняў з Марківа абвінавачанні ў гібелі фотарэпарцёра Андрэа Ракелі (Італія) і Андрэя Міронава (Расійская Федэрацыя) у Славянску ў маі 2014 года.
Авакаў быў міністрам унутраных спраў Украіны з 24 лютага 2014 да 15 ліпеня 2021 года, пры двух Прэзідэнтах Украіны — Пятру Парашэнку і Уладзіміры Зяленскім, уваходзіў у пяць складаў Кабінета міністраў Украіны. Гэта самая доўгая кадэнцыя за гісторыю незалежнай Украіне.
Дзяржаўныя ўзнагароды Заслужаны эканаміст Украіны (22.06.2007); Ордэн «За заслугі» III ступені (15.04.2016); Ордэн Ганаровага легіёна (Францыя) (09.06.2022).
Спасылкі
Асабісты сайт
Катэгорыя:Заслужаныя эканамісты Украіны Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Украіны Катэгорыя:Эканамісты Украіны Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VII склікання Катэгорыя:Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны VIII склікання Катэгорыя:Выпускнікі Харкаўскага політэхнічнага інстытута Катэгорыя:Члены партыі «Наша Украіна» Катэгорыя:Члены УА «Бацькаўшчына» Катэгорыя:Удзельнікі Аранжавай рэвалюцыі Катэгорыя:Удзельнікі Еўрамайдана Катэгорыя:Банкіры Украіны Катэгорыя:Члены СНБА Украіны Катэгорыя:Кіраўнікі рэгіёнаў Украіны