Аўтаматычны пісталет Стэчкіна (АПС) — аўтаматычны пісталет распрацаваны ў 1948 годзе канструктарам І. Я. Стэчкіным, прыняты на ўзбраенне ўзброеных сілаў СССР у 1951 годзе. Прызначаны для ўзбраення афіцэраў, якія прымаюць непасрэдны ўдзел у баявых дзеяннях, а таксама для салдат і сяржантаў некаторых спецыяльных падраздзяленняў.

На ўзбраенне паступіў разам з пісталетам Макарава, але ў адрозненні ад яго можа страляць чэргамі.

Эксплуатанты

: 3 снежня 1951 года АПС быў прыняты на ўзбраенне экіпажаў баявых машын, першых нумароў разлікаў цяжкай зброі (артылерыйскіх гармат, станковых супрацьтанкавых гранатамётаў, станковых кулямётаў), а таксама як зброя індывідуальнай самаабароны афіцэраў, якія непасрэдна ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях. Пасля таго, як на ўзбраенне быў прыняты скарочаны аўтамат АКС-74У, з 1981 года ў падраздзяленнях пачалася актыўная замена пісталетаў АПС на аўтаматы АКС-74У, і да пачатку 1990-х гадоў ва Узброеных Сілах СССР АПС застаўся толькі ў падраздзяленнях вайсковай разведкі, таксама быў на ўзбраенні спецпадраздзяленняў КДБ СССР і МУС СССР. : на ўзбраенні МУС і супрацоўнікаў СНБ. : на ўзбраенні АМАП, САХР, спецназа ССА і мытных органаў. : па даных амерыканскага зброязнаўца Ніка Стэдмена, некаторая колькасць пісталетаў АПС была пастаўлена з СССР у Народную Рэспубліку Балгарыю, і пасля 1990 года яны захаваліся на ўзбраенні Балгарыі. : пасля аб’яднання Германіі некаторая колькасць пісталетаў АПС была закуплена нямецкай кампаніяй «Transarms» для нямецкай паліцыі

: на ўзбраенні супрацоўнікаў Дзяржаўнай фельд’егерскай службы Рэспублікі Казахстан. : Народная ўзброеная міліцыя Кітая : выкарыстоўваецца спецпадраздзяленнем «Чорныя восы» : прыняты на ўзбраенне ФСБ, ФСА і ФСВНГ РФ (выкарыстоўваецца спецпадраздзяленнямі АМАП і САХР), ФСВП, інкасатараў і пракуратуры РФ як зброя для асабістай абароны пракурораў і следчых. Выкарыстоўваецца як зброя самаабароны лётчыкаў франтавой авіяцыі.

: на ўзбраенні спецпадраздзяленняў МУС Украіны : пасля абвяшчэння незалежнасці ў 1991 годзе савецкі АПС застаўся ў распараджэнні МУС Эстоніі, але ў 1992—1994 гадах яны зняты з узбраення і прададзены.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Пісталеты СССР