Ян Незабытоўскі () — ураднік.

Біяграфія З роду Незабытоўскіх герба «Любіч». Сын харунжага літоўскіх войскаў Стэфана Незабытоўскага і невядомай імем яго жонкі з Бялевічаў.

У 1820 годзе — былы капітан Войска Польскага. Падкаморы навагрудскі.

Фундатар фарнага касцёла ў Свіслачы (цяпер Гродзенская вобласць). Выкупіў маёнтак Алешавічы ў роду БарановічаўКулагін А. Аляшэвіцкая сядзіба // .

Сям’я У шлюбе з Барбарай з Завішаў меў дзяцей: Крыштафа; Якуба; Стэфана; Эльжбету, у шлюбе з Ігнацыем Валовічам; Ганну, у шлюбе з Ю. Кашыцам; Тэадору.

Сыны валодалі спадчыннымі маёнткамі Сваротва, Заазер’е, Міратычы, Чомбраў і іншыя ў Навагрудскім і Слонімскім павеце.

Літаратура

Катэгорыя:Масоны Беларусі Ян