VSK-100BP — беларускі аўтамат тыпу «Бул-пап» калібра 7,62x39 мм, распрацаваны кампаніяй «Белспецзнештэхніка» на базе АКМ. Вырабляецца ААТ «Кідма тэк».

У 2017 годзе у ДВТУП «Белспецзнештэхніка» з даччыным прадпрыемствам ТАА «БСЗТ — новыя тэхналогіі» пачалі работы па стварэнні ў Беларусі вытворчасцей стралковай зброі і боепрыпасаў. Адным з новых распрацовак стаў карабін (аўтамат) VSK-100BP. Запуск вытворчасці пачаўся ў студзені 2020 года. Камплектуючыя да зброі вырабляюць у Мінску, а сама зборка праходзіць у вёсцы Станькава пад Дзяржынскам. Патроны 7,62x39 мм, прызначаныя для аўтамата, таксама вырабляюцца ў Беларусі, а менавіта ў Оршы.

У лістападзе 2020 года завяршыліся палявыя выпрабаванні стралковай зброі і боепрыпасаў. На працягу некалькіх тыдняў на базе 19-й асобнай механізаванай брыгады Паўночна-Заходняга аператыўна камандавання па спецыяльнай методыцы правяраліся аўтаматы VSK-100, VSK-100BP (булпап), патроны калібра 7,62х39, 9х19, а таксама пісталет ПВ-17.

VSP-100BP карацей, з ім зручней працаваць у памяшканнях і калідорах. Ствол менш падкідвае, таму паляпшаюцца дакладнасць і кучнасць — прыкладна ў 1,5 разы. Рычаг работы з зараджаннем зброі паменшыўся. Хутчэй змяняецца магазін, перакручваецца затвор амаль на дзве секунды менш, чым у звычайнага АК.

Гл. таксама SMAR-100BPM

Спасылкі Револьвер для ФСБ и необычный калашников: что посмотреть на выставке MILEX-2019 // TUT.BY, 16 мая 2019 РЕПОРТАЖ: Карабины идут на экспорт: как в Беларуси производят стрелковое оружие // БЕЛТА, 18 января 2020 В Беларуси прошли испытания нового стрелкового оружия // СБ. Беларусь сегодня, 26 ноября 2020

Катэгорыя:Стралковая зброя Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2020 годзе Катэгорыя:Аўтаматы