Ян Святаполк-Мірскі () — ураднік, дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Святаполк-Мірскіх герба «Бялыня». Сын Антонія, падкаморага браслаўскага, і Эміліі са Свірскіх.

Суддзя гродскі браслаўскі ў 1788 годзе, староста хараброўскі, апошні падкаморы браслаўскі.

Уладальнік Камянполля.

Сябра масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, масон 2-й ст. у 1820 годзе.

Сям’я У шлюбе з Тэкляй з Зяновічаў, дачкой Антонія, падкаморыя полацкага, і Элеаноры Важынскай, меў трох дочак і двух сыноўUruski Seweryn. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T.11 s. 123: Іван; Клаўдзій; Юзэфа, у шлюбе з Бярнардам Чаховічам; Марыя, у шлюбе з Лісоўскім, падкаморым лепельскім; Ганна, у шлюбе з Беліковічам, падкаморым полацкім.

Літаратура Uruski Seweryn. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej. T.11 s. 123

Катэгорыя:Масоны Беларусі Катэгорыя:Суддзі гродскія браслаўскія Катэгорыя:Падкаморыя браслаўскія