Ліга чэмпіёнаў УЕФА () — штогадовае футбольнае спаборніцтва паміж вядучымі еўрапейскімі клубамі пад эгідай УЕФА.

Са свайго першага сезона 1955/1956 і да сезона 1991/1992 спаборніцтва называлася Кубкам еўрапейскіх чэмпіёнаў (). З сезона 1992/1993 спаборніцтва атрымала сваю цяперашную назву і змяніла фармат, адступіўшыся ад алімпійскай сістэмы на карысць групавога этапу. Цяпер спаборніцтвы ў Лізе чэмпіёнаў уключаюць 4 кваліфікацыйныя раўнды, групавы этап (8 груп па 4 каманды, з якіх у наступную стадыю выходзяць першыя дзве, а каманда, якая заняла трэцяе месца, трапляе ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы УЕФА) і, пачынаючы са стадыі 1/8 фіналу, гульню па сістэме плэй-оф з матчамі на сваім і на чужым стадыёне з заканчэннем у выглядзе фіналу з аднаго матча на нейтральным стадыёне.

Пераможцамі турніру станавіліся 23 клубы, 13 з іх выйгравалі турнір больш за адзін раз. Іспанскія клубы атрымлівалі ў турніры 18 перамог. Рэкардсменам па колькасці выйграных тытулаў з’яўляецца іспанскі «Рэал Мадрыд», які перамагаў 14 разоў. Дзеючым чэмпіёнам з’яўляецца французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен», які 30 мая 2026 года ў фінале ў Будапешце перамог англійскі «Арсенал» з Лондана лікам 2:1 (у серыі пенальці 4:3).

Гісторыя Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў быў заснаваны ў 1955 годзе па прапанове французскага спартыўнага журналіста і рэдактара «L'Équipe» Габрыэля Ано. Ідэя аб кантынентальным футбольным турніры наведала Ано пасля заяваў англійскай прэсы аб тым, што «Вулверхэмптан Уондэрэрс», які перамог восенню 1954 года «Спартак» і «Гонвед», з’яўляецца наймацнейшым клубам свету. У сваёй газеце Ано адказаў, што для выяўлення наймацнейшага клуба трэба правесці спаборніцтва, якое ўключае ў сябе і хатнія, і гасцявыя матчы. Ужо на наступны дзень Ано апублікаваў магчымы праект турніру, а ў студзені 1955 года прайшоў першы Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў.

У перыяд з 1960 па 2004 гады ўладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў ўдзельнічаў у цяпер адмененым Міжкантынентальным кубку супраць ўладальніка паўднёваамерыканскага Кубка Лібертадорэс. Зараз пераможца Лігі чэмпіёнаў удзельнічае ў клубным чэмпіянаце свету — турніры пад эгідай ФІФА.

Фундатары У момант заснавання Лігі было вырашана, што фундатарам турніру не могуць быць больш за 8 кампаній. Па ўмовах пагаднення гэтыя кампаніі атрымліваюць 4 рэкламных шчыты па перыметры поля, пэўную колькасць квіткоў на кожны матч і прысутнасць лагатыпаў кампаній на перадматчавых і пасляматчавых інтэрв’ю. Таксама гэтыя кампаніі атрымліваюць рэкламны час у перапынках паміж таймамі матчаў Лігі чэмпіёнаў.

У цяперашні час афіцыйнымі фундатарамі Лігі чэмпіёнаў з’яўляюцца: Nissan Heineken MasterCard Sony Computer Entertainment UniCredit Gazprom PepsiCo PlayStation

Таксама з турнірам супрацоўнічаюць: Adidas (па кантракце з УЕФА, як пастаўшчык мячоў на ўсе спаборніцтвы пад яе эгідай) Konami (як стваральнік афіцыйнай відэагульні Лігі чэмпіёнаў)

Статыстыка

Камандная

Пераможцы

Спіс найлепшых клубаў у гэтым турніры ўзначальвае іспанскі «Рэал Мадрыд», які атрымліваў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў (уключна з перамогай у Кубку чэмпіёнаў) 15 разоў. Сем разоў турнір выйграваў італьянскі «Мілан», 6 разоў — англійскі «Ліверпул» і мюнхенская «Баварыя», 5 разоў — іспанская «Барселона», 4 разы — нідэрландскі «Аякс» з Амстэрдама.

Клуб Выйграныя фіналыПрайграныя фіналы Рэал Мадрыд153181956, 1957, 1958, 1959, 1960, 1966, 1998, 2000, 2002, 2014, 2016, 2017, 2018, 2022, 20241962, 1964, 1981 Мілан74111963, 1969, 1989, 1990, 1994, 2003, 20071958, 1993, 1995, 2005 Баварыя65111974, 1975, 1976, 2001, 2013, 20201982, 1987, 1999, 2010, 2012 Ліверпул64101977, 1978, 1981, 1984, 2005, 20191985, 2007, 2018, 2022 Барселона5381992, 2006, 2009, 2011, 20151961, 1986, 1994 Аякс4261971, 1972, 1973, 19951969, 1996 Інтэрнацыянале3471964, 1965, 20101967, 1972, 2023, 2025 Манчэстэр Юнайтэд3251968, 1999, 20082009, 2011 Ювентус2791985, 19961973, 1983, 1997, 1998, 2003, 2015, 2017 Бенфіка2571961, 19621963, 1965, 1968, 1988, 1990 Чэлсі2132012, 20212008 Нотынгем Форэст2021979, 1980 - Порту2021987, 2004 - Пары Сен-Жэрмен213 2025, 20262020 Сэлтык11219671970 Гамбург11219831980 Сцяўа11219861989 Марсель11219931991 Барусія Дортмунд12319972013, 2024 Манчэстэр Сіці11220232021 Феенорд1011970 - Астан Віла1011982 - ПСВ Эйндхавен1011988 - Црвена Звезда1011991 - Атлетыка Мадрыд033 -1974, 2014, 2016 Рэймс022 -1956, 1959 Валенсія022 -2000, 2001 Арсенал022 -2006, 2026 Фіярэнціна011 -1957 Айнтрахт011 -1960 Партызан011 -1966 Панатынаікос011 -1971 Лідс Юнайтэд011 -1975 Сент-Эцьен011 -1976 Барусія Мёнхенгладбах011 -1977 Бругэ011 -1978 Мальмё011 -1979 Рома011 -1984 Сампдорыя011 -1992 Баер Леверкузен011 -2001 Манака011 -2004 Тотэнхэм Хотспур011 -2019

Асабістая

Бамбардзіры

ГадыКлубы1 Крыштыяну Раналду1401830.772003—2022 Манчэстэр Юнайтэд, Рэал Мадрыд, Ювентус2 Ліянель Месі1291630.792005—2023 Барселона, Пары Сен-Жэрмен3 Роберт Левандоўскі911110.822011—… Барусія (Дортмунд), Баварыя, Барселона4 Карым Бензема901520.592006—2023 Алімпік Ліён, Рэал Мадрыд4 Рауль Гансалес711420.501995—2011 Рэал Мадрыд, Шальке 04

Па колькасці гульняў

Клубы1 Крыштыяну Раналду183 Манчэстэр Юнайтэд, Рэал Мадрыд, Ювентус2 Ікер Касільяс177 Рэал Мадрыд, Порту3 Ліянель Месі163 Барселона, Пары Сен-Жэрмен4 Карым Бензема152 Алімпік Ліён, Рэал Мадрыд5 Хаві151 Барселона

Спасылкі

Афіцыйны сайт Навіны Лігі Чэмпіёнаў