Nasdaq-100 — амерыканскі фондавы індэкс. У індэкс уключаюцца 100 найбуйнейшых па капіталізацыі кампаній, акцыі якіх гандлююцца на біржы NASDAQ. У індэкс не ўключаюцца кампаніі фінансавага сектара.
Кампаніі, якія больш не адпавядаюць правілам уключэння ў Nasdaq 100, замяняюцца новымі фірмамі адзін раз у год у трэці тыдзень снежня.
Гісторыя Гісторыя індэкса пачалася ў 1985 годзе, калі адначасова былі ўведзеныя 2 новых індэксы: NASDAQ-100 і NASDAQ Financial-100. У першы індэкс былі ўключаны прамысловыя высокатэхналагічныя кампаніі, у другі — фінансавыя. База індэкса першапачаткова складала 250 пунктаў.
У 1998 годзе ў індэкс былі дапушчаны замежныя кампаніі. Першапачаткова патрабаванні да іх былі строгія, але яны змякчыліся ў 2002 годзе.
Гістарычны максімум звыш 4700 пунктаў быў дасягнуты індэксам ў 2000 годзе на хвалі даткомаў.
Станам на 2021 год 57 % NASDAQ-100 складаюць тэхналагічныя кампаніі. Наступны па велічыні сектар галіны — спажывецкія паслугі з 21,99 %. Ахова здароўя складае 7,08 % ад NASDAQ-100, кампаніі, якія займаюцца спажывецкімі таварамі, складаюць 6,14 % ад NASDAQ-100, а прамысловыя кампаніі складаюць 5,92 %.
Інструменты, якія гандлююцца на базе NASDAQ-100 На біржы NASDAQ пад біржавым сімвалам QQQ гандлюецца фонд, структура якога аналагічная індэксу NASDAQ-100, і з высокай дакладнасцю паўтарае яго дынаміку.
Адрозненні ад індэкса NASDAQ Composite Індэкс Nasdaq Composite уключае акцыі ўсіх кампаній, якія каціруюцца на біржы NASDAQ (усяго больш за 3000).
Змены ў 2021 годзе 21 ліпеня «Honeywell» замяніла «Alexion Pharmaceuticals» пасля яе набыцця «AstraZeneca». 26 жніўня «Crowdstrike» заменіць «Maxim Integrated Products», якую набывае кампанія «Analog Devices».
Крыніцы
Катэгорыя:Фондавыя індэксы ЗША