Канвандо () — правінцыя ў КНДР з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Вансан. Перад падзелам Карэі ў 1945 Канвандо Паўночнай Карэі і аднайменная правінцыя ў Паўднёвай Карэі, складалі адзіную правінцыю.

Геаграфія Канвандо мяжуе з правінцыяй Хамген-Намдо на поўначы, з Хванхэ-Пукто і Пхенан-Намдо на захадзе, з Кэсонам на поўдні. Мае таксама агульную мяжу з Паўднёвай Карэяй. З усходу абмываецца Японскім морам.

Большая частка пакрыта гарамі, найбольш знакамітыя з якіх «Алмазныя горы» (Кымгансан).

Адміністрацыйны падзел Канвандо падзелена на 2 горада (сі) і 15 паветаў (кун).

Гарады

Мунчхон (문천시, 文川市) Вансан (원산시, 元山市)

Паветы

Анбён (안변군, 安邊郡) Чхандо (창도군, 昌道郡) Чхарвон (철원군, 鐵原郡) Чхонэ (천내군, 川內郡) Хвеян (회양군, 淮陽郡) Ічхон (이천군, 伊川郡) Кімхва (김화군, 金化郡) Касан (고산군, 高山郡) Касон (고성군, 高城郡) Кымган (금강군, 金剛郡) Пхангё (판교군, 板橋郡) Паптон (법동군, 法洞郡) Пхёнган (평강군, 平康郡) Сепхо (세포군, 洗浦郡) Тханчхон (통천군, 通川郡)

Катэгорыя:Правінцыі Паўночнай Карэі