Альніца — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Даколька (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 54 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 м/км. Пачынаецца каля вёскі Баравішча, вусце — за 2 км на захад ад вёскі Бараціна. Рэчышча каналізаванае.

Прытокі — ручаі і меліярацыйныя каналы. Каля вёскі Вольніца на рацэ сажалка.

Літаратура

Ольница //

Ліст карты N-35-117. Выданне 1981 г. Ліст карты N-35-118. Выданне 1981 г.

Катэгорыя:Рэкі Глускага раёна Катэгорыя:Басейн Пцічы