Пхёна́н-Пукто́ (Паўночны Пхёнан, ) — правінцыя ў КНДР з адміністрацыйным цэнтрам у горадзе Сіныйджу.
Геаграфія На поўначы правінцыя мяжуе з Кітаем. Мяжа праходзіць па рацэ Амнакан. На ўсходзе мяжуе з правінцыяй Чагандо, а на поўдні — з правінцыяй Пхёнан-Намдо. На захадзе абмываецца Жоўтым морам.
Гісторыя Да 1908 года адміністрацыйным цэнтрам правінцыі з’яўляўся горад Ёнбен.
Пасля падпісання дамовы аб далучэнні Карэі да Японіі ў жніўні 1910 года правінцыя была ўключана ў склад Японскай імперыі.
У 2002 годзе быў сфарміраваны асобны спецыяльны адміністрацыйны рэгіён Сіныйджу са статусам правінцыі.
Адміністрацыйнае дзяленне Пхёнан-Пукто падзелены на 3 горада («сі») і 22 павета («кун»).
Гарады
Сіныйджу (신의주시, 新義州市) Чонджу (정주시, 定州市) Кусон (구성시, 龜城市)
Паветы
Чхансон (창성군, 昌城郡) Чхольсан (철산군, 鐵山郡) Чхонма (천마군, 天摩郡) Хянсан (향산군, 香山郡) Куджан (구장군, 球場郡) Кваксан (곽산군, 郭山郡) Ёнбён (녕변군, 寧邊郡) Пакчхон (박천군, 博川郡) Піхён (피현군, 枇峴郡) Пёктон (벽동군, 碧潼郡) Ёнчхон (룡천군, 龍川郡) Сакчу (삭주군, 朔州郡) Сіндо (신도군, 薪島郡) Сончхон (선천군, 宣川郡) Тхэчхон (태천군, 泰川郡) Тэгван (대관군, 大館郡) Тончхан (동창군, 東倉郡) Тонім (동림군, 東林郡) Ыйджу (의주군, 義州郡) Унджон (운전군, 雲田郡) Унсан (운산군, 雲山郡) Ёмджу (염주군, 鹽州郡)
Літаратура
Пхёна́н-Пукдо́ (Пхёнандо Северная) // Прокат — Раковины. — М. : Советская энциклопедия, 1955. — С. 361. — (Большая советская энциклопедия : [в 51 т.] / гл. ред. Б. А. Введенский ; 1949—1958, т. 35). Йонбён // Краткая географическая энциклопедия / гл. ред. А. А. Григорьев. том 2. М., главное научное издательство «Советская энциклопедия», 1961. стр.172.
Катэгорыя:Паўночная Карэя Катэгорыя:Правінцыі Паўночнай Карэі