Станіслаў Трамбецкі (; 1739—1812) — польскі паэт.
Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся непадалёк Кракава ў багатай сям’і. Пасля навучання ў Польшчы двойчы выязджаў за мяжу, некаторы час жыў у Францыі. Большую частку жыцця ён правёў з каралём Польшчы Станіславам Аўгустам Панятоўскім. З 1773 прыдворны камергер, сакратар, з часам стаў улюбёным паэтам караляРазвіццё культуры пры двары Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Гродна — dompressy.by.
Як прыдворны паэт, Станіслаў Трамбецкі атрымаў задачу ўмацаваць аўтарытэт караля і яго палітыкі. Напісаў вялікую колькасць панегірыкаў, вершаў і одаў у гонар Станіслава Панятоўскага. Літаратуразнаўца Данута Мышко характарызуе Станіслава Трамбецкага як папярэдніка наступнага пакалення польскіх паэтаў-асветнікаў XVIII стагоддзя, якія прынеслі ў літаратуру жанры памфлету, агітацыйнага вершу, палітычнай лістоўкіMyszko D., 2010.
Літаратура Myszko D. Oda w poezji S. Trembeckiego // Literatury wschodnioslowianskie z najnowszych badan / pod red. H. Twaranowicz. — Bialystok: Wydawnictwo Uniwersytetu w Bialymstoku, 2010. — С. 325—332.
Катэгорыя:Паэты Польшчы Катэгорыя:Польскамоўныя паэты