Пераможцаў праспект (да 1980 — Паркавая магістраль, да 2005 — праспект Машэрава) — праспект у Мінску. Перайменаваны ў гонар пераможцаў у Вялікай Айчыннай вайне 1941—45 і Другой сусветнай вайне 1939—45 да 60-годдзя Вялікай Перамогі.
У 12—13 стагоддзях на гэтым месцы было старажытнае паселішча. Забудова праспекта пачалася ў 1960-я. Састаўная частка другога гарадскога кальца. Працягласць — каля 9 км ад скрыжавання вуліц Багдановіча і Няміга да Мінскай кальцавой аўтадарогі.
Уздоўж праспекта ўзведзены жылы раён (1983) з групы 9—16-павярховых дамоў, шматлікія грамадскія будынкі. Забудова спалучаецца з зялёнымі масівамі і вадаёмамі.
Перасячэнні Перасякаецца з вуліцамі: Запрудная Нарачанская Вясёлкавая Арлоўская Ігнаценкі Гвардзейская праспект Машэрава Мельнікайтэ Сапёраў Няміга Магістраль М9 (МКАД, Мінск)
Аб’екты
Комплекс адміністрацыйна-грамадскіх будынкаў (1975—1980, архітэктар А. Духан, А. Красоўскі, В. Крамарэнка, М. Вінаградаў, В. Шчарбіна, Г. Бенядзіктаў, У. Начараў, В. Кісель, А. Фрыдман, інжынеры Н. Герасімчык, Р. Вігдорчык, В. Кантаровіч, Л. БаршайБелорусский государственный проектный институт «Белгоспроект», [1933―1983] / [составители: Г. И. Лиопо и др.]. — Минск, 1983.). Кінатэатр «Масква» Палац спорту Royal Plaza № 105 — навучальны корпус БДУФК (1985, У. Афанасьеў, Г. Федасенка, С. Анікін, С. Канавалаў). № 107 — інтэрнат БДУФК (1985, У. Афанасьеў, Г. Федасенка, С. Анікін, С. Канавалаў). № 109 — вучэбна-спартыўны корпус БДУФК. № 109Б — Лёгкаатлетычны манеж БДУФК. У будынку таксама размяшчаецца Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва. № 109В — Спартыўны комплекс БДУФК з плавальным басейнам. У будынку таксама размяшчаецца Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па водных відах спорту. Плошча Пераможцаў — нефармальная назва пешаходнай зоны паміж д. 125 і д. 127 у Лябяжым па праспекце Пераможцаў, дзе рэгулярна размяшчалі палітычныя графіці і праводзілі дваровыя вечарыны ўдзельнікі пратэстных акцый 2020 годаВ микрорайоне Лебяжий восстановили «площадь Победителей»«Площадь перемен» и «сквер Нины Багинской». Где это в Минске? Плошча Пераможцаў на Foursquareпаведамленне Belsat TV у Instagram. № 115 — комплекс «Лазурыт» (2015—2020; архітэктары Я. Урбан, Г. Урбан, Ю. Керутэнэ, Клімко, Гуз, Кіклевіч, В. Кавалёва, Куцэнка, П. СтрыгаРеспублика Беларусь — 25 лет созидания и свершений. В 7 т. Т. 4. Агропромышленный комплекс. Архитектура и градостроительство. Беларусь на мировой арене / М. Н. Антоненко [и др.] ; редсовет: В. П. Андрейченко [и др.]. — Минск : Беларуская навука, 2020. — С. 352. — 733 с. : ил. ISBN 978-985-08-2534-6.). Адзін з маштабных праектаў жылых збудаванняў. Працягвае фронт забудовы раёна «Лебядзіны». Суцэльны жылы корпус сфарміраваны з цэнтральнай вуглавой 35-павярховай вежавай часткі і бакавых 16-20-павярховых крылаў. Вышынны завужаны ўгору вуглавы аб’ём акцэнтаваны суцэльным шкленнем. Ніжні 4-павярховы ўзровень, аддзелены ад асноўнага аб’ёму пешаходнай платформай-стылабатам, займаюць гандлёва-абслуговыя памяшканні і паркоўкі. У комплексе запраектаваны кватэры рознага класа (ад 58 да 500 м²).
Крыніцы
Спасылкі
Праспект Пераможцаў на map.by
Катэгорыя:Вуліцы Мінска