«Rasta» – беларускі меладычны дэз-метал гурт, створаны ў 2000 годзе ў Гомелі. Пераможца ў катэгорыі «Рэгіянальны выканаўца» на «Рок-каранацыі» (2002), у катэгорыі «Цяжкая музыка» за альбом «The Age Of Movement» і ўладальнік галоўнай «Рок-кароны» на «Рок-каранацыі» (2006) . Пераможца на цырымоніі «Мистерия звука 2006» у катэгорыі «Хард-рок/метал альбом года» («The Age Of Movement»). З гастролямі выступаў па Беларусі, Украіне, Расіі, Германіі, Польшчы, Малдове. Пасля 2009 года гурт двойчы збіраўся ізноў дзеля асобных канцэртаў.

Дыскаграфія Альбомы «Take My Hate» («») (2002) «The Age Of Movement» («GO-Records», «Comp Music», «Mazzar/Mystic Empire») (2006) Самотнікі «Between Two Times» («GO-Records», «», «») (2005) «Meridium» («GO-Records») (2007), («A-One Records») (2008) Удзел у зборніках «Варта Вежы Багоў» (2005), трэк «Evil» «XLAM: Лучшая беларусская альтернатива» (2006), трэк «Hakkah»

Удзельнікі

Яўген Цясёлкін – вакал (2002–) Радзівон Старавойтаў – ударныя (2001–) Юрый Сіўцоў – бас-гітара (2001–) Павел Паўліхін – лід-гітара (2000–) Дзмітрый Аўчыннікаў – клавішныя (2003–)

Былыя ўдзельнікі Дзмітрый Графаў – вакал (2000–2002 і з перепынкамі да канца 2005) Ігар Кавалёў – бас-гітара (2000–2001) Уладзіслаў Сальцэвіч – ударныя (2000–2001) Аляксей «Кент» Кагай – гітара (2002)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт (архіўная копія)

Катэгорыя:Дэз-метал-гурты Беларусі Катэгорыя:Квінтэты Катэгорыя:Квартэты Катэгорыя:Музычныя калектывы 2000-х Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2000 годзе