Ха Шы Мін (Hồ Chí Minh; — ) — в’етнамскі камуністычны дзеяч, кіраўнік жнівеньскай рэвалюцыі ў В’етнамскай імперыі, першы прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам (ДРВ). Сапраўднае імя — Нгуен Шынь Кунг і Нгуен Тат Тхань. Яшчэ адзін псеўданім — Нгуен Ай Куок («Нгуен-патрыёт»).
Біяграфія Нарадзіўся 19 мая 1890 г. ў правінцыі Нгеян.
У 1911 з’ехаў за мяжу, дзе працаваў матросам. З 1916 па 1923 год жыў у ЗША, Англіі, Францыі. У 1920 г. ўступае у Французскую камуністычную партыю. З дапамогай новых сяброў-аднапартыйцаў трапіў у Савецкі Саюз, дзе працягнуў палітычную дзейнасць і канчаткова сфарміраваўся як камуністычны лідар.
З 1920-х гадоў — актывіст Камінтэрну.
У 1925 г. арганізаваў Таварыства рэвалюцыйнай моладзі В’етнама. Каб пазбегнуць арышту быў вымушаны жыць у Камбоджы. У той час у Індакітаі ўжо дзейнічалі паасобку камуністычныя группы. Ха Шы Мін аб’яднаў іх, дзякуючы гэтаму ў 1930 г. была арганізавана Камуністычная партыя Індакітая.
З 1946 па 1955 гг. быў прэм’ер-міністрам Паўночнага В’етнама. З 1946 па 1969 гг. — прэзідэнт Паўночнага В’етнама.
Пахаваны у Ханоі, у маўзалеі, на плошчы Бадзінь.
Памяць У яго гонар, у 1976 г., сталіца Паўднёвага В’етнама горад Сайгон быў перайменаваны ў Хашымін. У Маскве у 1969 — названа плошча Ха Шы Міна, на якой яму пазней адкрылі помнік. У Санкт-Пецярбургу, (горад-пабрацім Хашыміна), у 1978 г., названа вуліца Ха Шы Міна. 19 мая 2010 г. ў двары ўсходняга факультэту СПБДУ (Санкт-Пецярбург) быў адкрыты помнік Ха Шы Міну Новости СПбГУ: открыт Институт Хо Ши Мина и памятник ему .
Літаратура «Хо Ши Мин». Избранное. Библиотека вьетнамской литературы, Прогресс, 1979 г. «Хо Ши Мин». Избранное. Воспоминания о Хо Ши Мине. Издательство политической литературы, 1990 г. ISBN 5-250-00856-9 Евгений Кобелев. «Хо Ши Мин». Жизнь замечательных людей, Молодая гвардия, 1983 г. Афонин С., Кобелев Е. «Товарищ Хо Ши Мин». М.: Политиздат, 1980 г. Афонин С., Кобелев Е. «Беседы о Хо Ши Мине». М.: Детская литература, 1987 г.
Спасылкі
Sovetika.ru — сайт о Советской эпохе Хо Ши Мин — речи и выступления Нят-Нам.ру — материалы о Вьетнаме Встречи с Хо Ши Мином.
Катэгорыя:Палітыкі В’етнама Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Леніністы Катэгорыя:Антыкаланіялісты Катэгорыя:Прэм’ер-міністры В’етнама Катэгорыя:Рэвалюцыянеры В’етнама Катэгорыя:Дэпутаты Нацыянальнага сходу В’етнама