Круглы рынак — помнік архітэктуры XVIII стагоддзя ў Санкт-Пецярбургу, збудаваны па праекце Джакама Кварэнгі ў 1790 годзе. Будынак з’яўляецца адным з самых старадаўніх рынкаў горада. Горадабудаўнічая і архітэктурная каштоўнасць аб’екта вызначаецца этапам развіцця параднай забудовы набярэжных рэк і каналаў у цэнтральнай частцы Пецярбурга.

Каменны будынак рынка ў плане — трохвугольны, але з закругленымі бакамі, што і вызначыла яго назву, займае ўвесь квартал паміж Круглым завулкам, Аптэкарскім завулкам і набярэжнай Мойкі.

Катэгорыя:Рынкі Катэгорыя:Помнікі архітэктуры Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Эканоміка Санкт-Пецярбурга