Лоўчы надворны літоўскі () — прыдворная пасада ў Вялікім княстве Літоўскім, якая існавала ў XVI-XVIII стагоддзях.
Гісторыя Традыцыю надаваць сваім прыдворным пасаду лоўчага надворнага літоўскага запачтакаваў кароль Жыгімонт ІІІ, але канчаткова аформілася яна пры Уладзіславе IV. Першапачаткова гэтая асоба — заступнік лоўчага вялікага літоўскага — павінна была сачыць за лясамі, у якіх паляваў вялікі князь, павінен быў ствараць паляўнічую службу са спецыялістаў па драпежных паляўнічых птушках, кіраваў правядзеннем паляванняў манарха. З часам гэта была ўжо проста асоба, якая была блізкім сябрам караля, ягоным таварышам па паляваннях, гульнях і іншых забавах тагачасных манархаў.
У XVIII стагоддзі пасада лоўчага надворнага літоўскага трансфармуецца ў звычайную намінальную ганаровую пасаду для прыдворных саноўнікаў без пэўных функцый, якія атрымліваі яе на знак асаблівай ласкі караля.
Асобы, якія займалі гэтую пасаду Станіслаў Залеўскі (1593) Марцін Жук (1597) Герхард Міленхайм (да 1673) Вільгельм Міленхайм (1677-1697) Багуслаў Вольбэк (1697-1699, 1717-1722) Карл Генрых фон Лейбніц (1699-1706, 1710-1715) Самуэль Казімір Швыкоўскі (1707) Сымон Забела (1707-1709) Генрых фон Вайсэнбах (1723) Георг Карл фон Вайсэнбах (1726-1729) князь Аляксандр Юзаф Сулкоўскі (1729-1762) граф Карл Адольф фон Бруль (1762-1763) граф Генрых Альберт фон Бруль (1763-1764) граф Міхаіл Аляксандр Ронікер (1764-1765) Юзаф Быстры (1765-1774) (1774-1790) граф Захар Ганскі (з 1790)
Гл. таксама Лоўчы вялікі літоўскі
Літаратура
Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885. Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.
Катэгорыя:Ураднікі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Пасады Катэгорыя:Тытулы