Маджахе́д (, mujāhid, больш блізкая да літаратурнай арабскай перадача — муджа́хід, мн. лік муджахідзін — «змагар за веру, за правую, святую справу», «той, хто робіць духоўныя высілкі»Oxford English Dictionary) — удзельнік джыхаду (аднакарэннае слова), літаральна «змагар».
Маджахед — не толькі воін, але таксама кожны мусульманін, чыя барацьба ўкладаецца ў прычынныя рамкі аднаго з азначэнняў джыхаду. Такім чынам, маджахедам можа быць і настаўнік, і святар, і маці, якая выхоўвае сваё дзіця. Загінулы маджахед лічыцца шахідам — мучанікам, які засведчыў сваю веру перад Алахам, то-бок высілкі на шляху Алаха. Высілкі, не будуць прынятыя як учынкі маджахеда, калі гэта рабіліся не для Алаха, а для славы, грошай, помсты або з іншых карыслівых памкненняў, а таксама памкненняў, навязаных асобамі іншага веравызнання, то-бок «нявернымі» з пункту гледжання іслама.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Шарыят Катэгорыя:Ісламскія тэрміны