Багуслаў Самуэль Курнатоўскі (; , Ізабелін — , Слуцк) — евангельскі святар, педагог.

Біяграфія Паходзіў з кальвінскага шляхецкага роду Курнатоўскіх герба «Ладдзя». Нарадзіўся ў сям’я Уладзіслава Курнатоўскага (1749—1824), былога рэктара Слуцкай гімназіі, і яго першай жонкі Кацярыны з Эсткаў (1760—1806). Скончыў Слуцкую гімназію, з 1801 г. вывучаў тэалогію ў Кёнігсбергу, з 1806 г. вучыўся ва ўніверсітэце ў Лейдэне. Евангельскі святар. Настаўнік лацінскай і польскай моў, права і літаратуры ў Слуцкай гімназіі ў 1811—1818 ггСписок учителей Слуцкой гимназии до 1863 гг..

Член масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, непрысутны масон 4-й ст. у 1820 годзе.

Сям’я Быў жанаты двойчы. Першая жонка: Алена з Касакоўскіх (каля 1775-22.02.1832). Дзеці: Віктар Уладзіслаў (15.03.1812-1846?). Канстанцін Станіслаў Аўгуст (13.08.1813-18.08.1813). Пшамыслаў Аўгуст (22.03.1815-01.09.1841). Баляслаў Зыгмунт (18.10.1816-1838).

Другая жонка: Соф’я Аляксандра з Газлераў (19.08.1785-08.12.1830), якая памерла ад сухотЗаписи о смерти 1823—1864 гг. из кальвинистских метрик. Дзеці: Станіслава. Казімір Мацільда Генрыэта (01.03.1818-10.11.1818). Даброгаст Браніслаў (30.11.1819-08.02.1821).

Літаратура

Спасылкі Список учителей Слуцкой гимназии до 1863 гг.

Катэгорыя:Масоны Беларусі Катэгорыя:Рэфармацкія святары Катэгорыя:Постаці беларускага рэфармацтва Багуслаў Самуэль