Ян Юзафавіч Галынскі, або Іван Восіпавіч Галынскі (, ;  — ) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Паходзіў са старажытнага беларускага роду Галынскіх. Нарадзіўся ў сям’і мсціслаўскага войта Юзафа Галынскага і Петранэлы з Жукоўскіх. Меў брата Міхала.

Клімавіцкі павятовы маршалак у 1772—1775 і 1778—1781 гадах. У 1776—1778 гг., за часы маршалка Юдыцкага, ад імя шляхты губерні Ян Галынскі, разам з Янам Юзафовічам і Янам Жукоўскім ігралі важную ролю ў канфлікце паміж шляхтай і магілёўскім губернатарам , які жадаў падпарадкаваць сабе судаводства ў губерні. Сутыкненне прынцыпаў аўтарытарна-валявога кіравання і рэгіянальнага шляхецкага самакіравання скончылася (паводле рашэння Кацярыны II) заменай Кахоўскага на .

Ян Галынскі не толькі хваліўся ўплывам на генерал-губернатарскую і губернатарскую ўладу, але і быў руплівым гаспадаром, што дазволіла яму набыць у Рыгора Пацёмкіна яго вялікую частку Крычаўскага староства і стаць латыфундыстам.

Маршалак дваранства Магілёўскага намесніцтва ў 1781—1789 гадах. Наступным магілёўскім намесніцкім маршалкам стаў яго брат Міхал Юзафавіч Галынскі.

Літаратура Краснолуцкий, А.Ю. Злая судьба рода Голынских? / А.Ю. Краснолуцкий. — Санкт-Петербург : Политехн. ун-т, 2009. — 233 с. Раюк, А.Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Магілёўскай губерні ў 1772—1863 гг. / А.Р. Раюк, І.М. Рыжанкоў // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў VIII Міжнародн. навук.-практычн. канф., Магілёў, 26-27 чэрв. 2013 г. / уклад. А.М. Бацюкоў, І.А. Пушкін. — Магілёў : УА МДУХ, 2013. — С. 314—319.

Ян Юзафавіч Катэгорыя:Павятовыя маршалкі клімавіцкія