Reformation (вымаўляецца рэфармацыя) або Reform.news, да красавіка 2024 — Reform.by — беларускае інтэрнэт-медыя ў Польшчы. Змяшчае спецыялізаваныя раздзелы: навіны, артыкулы, інтэрв’ю, меркаванні.
У 2016—2020 гады рэдакцыя Reformation працавала ў Мінску. Пасля палітычных падзей 2020 года і ўзмацнення пераследу журналістаў у Беларусі ўся каманда выдання вымушана пакінуць краіну і працягнуць працу ў эміграцыі. У 2021 годзе сайт Reformation быў заблакаваны на тэрыторыі Беларусі ў межах прымянення мер дзяржаўнай цэнзуры ў дачыненні да беларускіх незалежных медыя. Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе доступ да сайта быў абмежаваны і на тэрыторыі Расіі.
У 2024 годзе сайт reform.news ўнесены ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
Сузаснавальнікі праекта — Серж Харытонаў і Дар’я Мінскі. З 2018 года сайт належыць беларускаму медыяменеджару Фёдару Паўлючэнку які таксама з’яўляецца галоўным рэдактарам Reformation і савядучым аўтарскага забаўляльнага YouTube‑шоў рэдакцыі Reform.news «Саша, что ты несёшь?!».
Гісторыя Ідэя стварэння праекта «Рэфармацыя» (Rfrm.io ці #RFRM) як пляцоўкі для абмеркавання рэформаў у Беларусі належыць беларускай медыяменеджарцы Дар’і Мінскі.
Сайт створаны ў 2016 годзе ў Мінску як анлайн-платформа для абмену меркаваннямі аб неабходных рэформах у Беларусі і рэалізацыі анлайн-дэмакратыі. У 2016—2018 сайт існаваў у фармаце лонгрыдаў і журналіскіх раследванняў.
Першы галоўны рэдактар (2016—2018) — журналіст і медыяменеджар Серж Харытонаў. Пасля зыходу Харытонава ў тэлежурналістыку (з сакавіка 2018) праектам кіруе Фёдар Паўлючэнка вядомы як заснавальнік беларускага навінавага сайта Electroname.com і былы дырэктар сайта Хартыя'97.
У фармаце паўнавартаснага грамадска-палітычнага інфармацыйнага партала на дамене Reform.by дзейнічае з ліпеня 2018 года. У новым фармаце праект стваралі трое журналістаў з вялікім досведам працы — Аляксей Жукаў, Аляксандр Атрошчанкаў і Фёдар Паўлючэнка.
У 2016—2018 гадах праект існаваў пад назваю «Рэфармацыя» (скарочана #RFRM) на дамене rfrm.io. Пасля праведзенага ў ліпені 2018 рэбрэндзінгу праект быў вядомы пад назваю Reform.by. З красавіка 2024 года праект выкарыстоўвае назву і дамен Reform.news.
Узнагароды Рэдакцыя Reform.by стала адным з лаўрэатаў прэміі ў сферы свабоды СМІ за 2023 год.
27 чэрвеня 2024 года галоўны рэдактар Reform.news Фёдар Паўлючэнка атрымаў прэмію імя Кшыштафа Міхальскага для беларускіх журналістаў у выгнанні ў намінацыі «Журналісцкае раследванне».
Прэмія беларускай праваабарончай супольнасці 2024 года — «Журналіст года». «Журналістамі года» былі прызнаныя Дзіяна Пінчук і Фёдар Паўлючэнка.
«Саша, что ты несёшь?!» З 13 жніўня 2022 года рэдактары выдання Фёдар Паўлючэнка і Аляксандр Атрошчанкаў выпускаюць сумесны аўтарскі ютуб-праект «Саша, что ты несёшь?!» (; скарочана — СЧТН). Стваральнікі пазіцыянуюць яго як амаль штодзённае палітычнае шоу з элементамі гумару, дзе абмяркоўваюцца актуальныя падзеі ў Беларусі і свеце.
Паводле маніторынгу Information Policy, у 2025 годзе праект увайшоў у топ‑10 стрымаў беларускага сегмента YouTube па колькасці праглядаў.
У межах палітычнага пераследу выдання «Рэформ», 27 лютага 2024 года ютуб-канал праекта быў прызнаны «экстрэмісцкім матэрыялам», а 25 сакавіка 2025 года ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў быў уключаны і яго тэлеграм-канал.
Праца ў эміграцыі Пасля няўдалай спробы дэмакратычнай змены ўлады ў Беларусі ў 2020 годзе рэдакцыя Reform.news па меркаваннях бяспекі пераехала ў Польшчу і аднавіла працу ў эміграцыі. Дзякуючы своечасовай эвакуацыі ніводзін супрацоўнік каманды не быў затрыманы або асуджаны. З 2021 года каманда працуе з Варшавы ў фармаце рэдакцыі ў выгнанні. У штаце Reform.news налічваецца каля 10 чалавек, уключаючы менеджараў, рэдактараў і журналістаў.
Цэнзура 25 жніўня 2021 года паводле рашэння Міністэрства інфармацыі доступ да сайту заблакаваны ў Беларусі.
30 сакавіка 2022 года Раскамнагляд заблакіраваў для карыстальнікаў з Расіі асноўнае «люстэрка» праекта.
14 сакавіка 2024 года суд Ленінскага раёна Брэста дадаў сайт Reform.by у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.
15 красавіка 2024 Аператыўна-аналітычны цэнтр адабраў дамен Reform.by. Сайт перанесены на дамен Reform.news, назва праекта змененая на Reform.news.
28 красавіка 2026 года Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь аб’явіла праект экстрэмісцкім фарміраваннем.
Узнагароды Творчы конкурс БАЖ «Вольнае слова»: 2025 — Ганэта Чарняўская і «Культурны фронт» — першае месца ў намінацыі «Аналітычныя жанры» за артыкул «Вынікі года: „Тое, што наш тэатр працягвае гаварыць сваім голасам і на сваёй мове, — ключавы вынік 2024-га“». 2025 — Аляксандр Атрошчанкаў — трэцяе месца ў намінацыі «Мастацка-публіцыстычныя жанры» за артыкул «Аляксей Дзікавіцкі: Калі на „Белсат“ давядзецца рэзаць кадры — гэта будзе без мяне».
Крыніцы
Спасылкі
Люстэрка
Катэгорыя:Сайты Беларусі Катэгорыя:Цэнзура ў Беларусі Катэгорыя:Цэнзура ў Расіі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Вольная прэса Усходняй Еўропы» Катэгорыя:Беларускія медыя Катэгорыя:Беларускія медыя ў эміграцыі (пасля 1991) Катэгорыя:Беларускія медыя ў Польшчы Катэгорыя:Беларускія медыя ў ЕС Катэгорыя:Беларускія незалежныя медыя і СМІ Катэгорыя:СМІ ў Беларусі