Яўген Фёдаравіч Драгунаў (нарадзіўся 20 лютага 1920, Іжэўск, СССР — памёр 4 жніўня 1991, там жа) — аўтар праектаў стралковай спартыўнай і баявой зброі.

Біяграфія Нарадзіўся ў Іжэўску ў сям'і патомных збройнікаў. У 1934 годзе пасля сканчэння сярэдняй школы паступіў у індустрыяльны тэхнікум, па сканчэнні якога працаваў на заводзе. У 1939 годзе быў прызваны ў шэрагі Савецкага Войска і накіраваны ў школу малодшых камандзіраў. У далейшым, да дэмабілізацыі ў 1945 годзе, працаваў старэйшым зброевым майстрам. З 1945 года на адным з заводаў займаўся праектаваннем розных узораў стралковай спартыўнай і баявой зброі (у прыватнасці — снайперскай вінтоўкі СВД-63).

Лаўрэат Ленінскай прэміі, узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», а таксама медалямі.

Катэгорыя:Канструктары СССР Катэгорыя:Канструктары стралковай зброі Катэгорыя:Лаўрэаты Ленінскай прэміі Катэгорыя:Кавалеры ордэна «Знак Пашаны» Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Іжэўска