Тамаш Скірмунт (? — ?) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Скірмунтаў. Нарадзіўся ў сям’і Міхала Скірмунта, старасты васількаўскага. Меў брата Адама, старосту пінскага.
Харунжы пінскі, у 1792 г. быў старастам пінскім. У 1793 годзе засядаў ужо ў расійскай Ліквідацыйнай камісіі Мінскай губерні па праверцы дакументаў на права валодання нерухомай маёмасцю.
Пры выкананні службовых абавязкаў Тамаш Скірмунт злоўжываў сваім становішчам. Так, 7 мая 1792 г. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі зацвердзіў рашэнне Асэсарскага суда Вялікага Княства Літоўскага па выніках разгляду скаргі пінскіх мяшчан на супрацьзаконную дзейнасць гетмана Міхала Казіміра Агінскага, старасты пінскага Тамаша Скірмунта, войта пінскага Адама Скірмунта і камісара Себасцьяна Бароўскага.
У выніку шляхцічы былі прызнаныя каралём і вялікім князем вінаватымі ў тым, што пазбавілі пінскіх мяшчан законных прывілеяў, прысвоілі гарадскую маёмасць, наклалі вялізарныя падаткі на гандаль і прамысловасць і г. д. Суд прызнаў справядлівасць скаргі і прымусіў адмяніць усе незаконныя акты, якія парушалі правы пінчукоў.
Уладальнік часткі маёнтка ў Плотніцы. Плотніца засталася сынам, якія ў 1820 г. падзялілі маёнтак паміж сабой.
Сям’я Меў сыноў: Адам, выпускнік Віленскага ўніверсітэта, «кандыдат філасофіі» (1811) Аляксандр, маршалак шляхты Пінскага павета.
Літаратура
Катэгорыя:Харунжыя пінскія