Паяркава () — сяло ў Амурскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Міхайлаўскага раёна і Паяркаўскага сельскага паселішча. На тэрыторыі населенага пункта знаходзіцца чыгуначная станцыя Паяркава Забайкальскай чыгункі.
Размешчана за 111 км на паўднёвы ўсход ад абласнога цэнтра — горада Благавешчанска, на левым беразе Паяркаўскай пратокі Амура, у вусці ракі Завітой.
Заснавана як казачая станіца перасяленцамі з ракі Аргунь у 1858 годзе і было адным з першых паселішчаў раёна. Названа ў гонар рускага землепраходца, якуцкага ваяводы В. Д. Паяркава.
Крыніцы
Літаратура Поярково // Мельников А. В. Топонимический словарь Амурской области — Блаовещенск, 2009. — 242 с.
Катэгорыя:Населеныя пункты Амурскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1858 годзе