Дактыль (ад — палец) — трохдольны памер антычнай метрыкі з аднаго доўга і двух наступных за ім кароткіх складоў. У сілаба-танічным вершаскладанні яму адпавядае стапа з аднаго націскнога склада і двух ненаціскных за ім. Прыклады дактыля Трохстопны: Колькі па| свеце сха|дзілі, Перата|пталі бя|ды... (Яўгенія Янішчыц)
Чатырохстопны: Цвёрда тры|маўся ю|нак на да|просе, Тоячы| словы і| думкі сва|е... (Аркадзь Куляшоў)
Літаратура Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік. Мінск, "Беларуская навука", 2004. ISBN 985-08-0598-6.
Катэгорыя:Метрыка