Юрый Міхайлавіч Барзакоўскі (; нар. , Кратава, Раменскі раён, Маскоўская вобласць) — расійскі лёгкаатлет, алімпійскі чэмпіён 2004 года, чэмпіён свету і трохразовы чэмпіён Еўропы, заслужаны майстар спорту Расіі (2001), галоўны трэнер зборнай Расіі па лёгкай атлетыцы (з 2015 года).

Адзін з шасці алімпійскіх чэмпіёнаў ад Расіі ў мужчынскай лёгкай атлетыцы і адзіны — у бегавых дысцыплінах. Ганаровы грамадзянін горада Жукоўскі Маскоўскай вобласці.