Рыгор Паўлавіч Касячэнка (, в. Дэрэвыны, Гараднянскі раён, Чарнігаўская вобласць, УССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Кандыдат педагагічных навук.

Біяграфія Нарадзіўся 12 снежня 1961 года ў в. Дэрэвыны Гараднянскага раёна Чарнігаўскай вобласці УССР.

У 1977 годзе, пасля заканчэння сярэдняй школы, паступіў у Гомельскае тэхнічнае вучылішча № 35, а затым у 1979 годзе — у Мінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум прафтэхадукацыі.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1985 годзе майстрам вытворчага навучання Гомельскага СПТВ № 67. У 1993 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Фізічная культура».

Вучобу ў ВНУ сумяшчаў з працай на пасадах начальніка вучэбна-спартыўнага аддзела Гомельскага абласнога савета «Працоўныя рэзервы», начальніка аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Гомельскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту, інжынера аддзела вытворча-тэхнічнага забеспячэння ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама.

У 1998 годзе прызначаны дырэктарам Гомельскага абласнога цэнтра фізічнага выхавання і спорту.

З 1999 па 2006 гады — прарэктар па адміністрацыйна-гаспадарчай працы, прарэктар па эканоміцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

У 2003 годзе скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве».

З 2006 па 2010 гады працаваў начальнікам эканамічнага ўпраўлення Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. 30 верасня 2010 года прызначаны першым намеснікам Міністра спорту і турызму Рэспублікі БеларусьКадровый день у Главы государства.

23 чэрвеня 2011 года ў Смаленскай дзяржаўнай акадэміі фізічнай культуры, спорту і турызму абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Фармаванне гатоўнасці педагога вышэйшай фізкультурнай школы Рэспублікі Беларусь да вядзення навукова-даследчай работы з улікам прафесійных інтарэсаў і патрэбаў»Формирование готовности педагога высшей физкультурной школы Республики Беларусь к ведению научно-исследовательской работы с учетом профессиональных интересов и потребностей.

24 студзеня 2012 года абраны намеснікам старшыні Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

З 19 чэрвеня 2012 годаПриказ Министерства спорта и туризма Республики Беларусь от 19 июня 2012 года № 90-кИстория БГУФК па 2017 года працаваў рэктарам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

14 кастрычніка 2012 года на пазачарговай канферэнцыі БФЛА абраны старшынёй Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, 25 верасня 2014 года склаў паўнамоцтвы ў сувязі з загружанасцю на асноўнаму месцы працы. Няпоўныя два гады старшынства Касячэнкі ў Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі называюць гадамі ліхалецця.

З лютага 2020 года працуе дырэктарам ТАА «Тэнісная школа спартыўнага майстэрства»Состоялось расширенное заседание Главного тренерского совета с участием Председателя РОО «БТФ» Тетерина С. С.Национальная академия тенниса Беларуси. Контакты .

Жанаты, мае сына.

Узнагароды падзячны ліст Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, нагрудны знак Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.

Катэгорыя:Выкладчыкі БДУФК Катэгорыя:Рэктары БДУФК Катэгорыя:Намеснікі міністраў Рэспублікі Беларусь