Карэн Патрысія (Пэт) Спурджын (, пазней — Пітні, ; нар. ) — амерыканская спартсменка, алімпійская чэмпіёнка 1984 года ў стральбе з вінтоўкі.

Нарадзілася ў горадзе Білінгс (штат Мантана), ЗША. Цяпер пражывае ў горадзе Фэрбанкс (штат Аляска). На летніх Алімпійскіх гульнях 1984 года ў Лос-Анджэлесе заваявала залаты медаль. Ва ўзросце 18 гадоў, студэнткай Дзяржаўнага Універсітэта Мюрэя (штат Кентукі), яна стала першай алімпійскай чэмпіёнкай у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі сярод жанчын.

У якасці валанцёра Пэт Пітні амаль 20 гадоў працавала памочнікам трэнера каманды «Alaska Nanooks» з Універсітэта Аляскі ў Фэрбанксе. З 1994 года каманда ўніверсітэта 9 раз перамагла ў прэстыжных спаборніцтвах па стральбе — NCAA Rifle Championship. У горадзе Мюрэй (штат Кентукі) знаходзіцца стрэльбішча, названае ў гонар знакамітай спартсменкі Пэт Спурджын.

Катэгорыя:Стралкі ЗША Катэгорыя:Трэнеры ЗША Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па стралковым спорце Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1984 года Катэгорыя:Стралкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1984 года