Су́мская во́бласцьНаціск паводле БЭ у 18 т. — Т. 15, С. 268. () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Украіне. Плошча вобласці складае 23,834 тыс. км². Насельніцтва — 1,226 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Сумы.
У складзе вобласці 51 тэрытарыяльная грамадаУряд визначив адміністративні центри та затвердив території громад усіх областей.
Геаграфія Большая частка вобласці знаходзіцца ў межах Прыдняпроўскай нізіны, крайняя паўночная частка — у межах Палескай нізіны, на ўсходзе і паўночным усходзе — адгор’і Сярэднярускага ўзвышша. Паверхня ўяўляе сабой хвалістую раўніну, падзеленую шырокімі далінамі рэк, ярамі і бэлькамі. Максімальная вышыня 226 м. Клімат умерана кантынентальны. Зіма халодная, лета ўмерана спякотнае. Сярэдняя тэмпература студзеня ад −7,9 °C на поўначы да −7,1 ° С на паўднёвым захадзе, ліпеня ад 18,4 °C на поўначы да 19,9 °C на паўднёвым усходзе. Ападкаў 550—600 мм на поўначы і 450 мм на поўдні ў год (максімум летам). Працягласць вегетацыйнага перыяду (з тэмпературай вышэй за 10 ° С) 144—161 сут. Рэкі належаць басейну Дняпра і пераважна з’яўляюцца яго левымі прытокамі. Найбольш значныя з іх — Дзясна з Сеймам, Сула, Псёл, Ворскла. У далінах рэк — азёры-старыцы і балоты; ёсць шмат штучных сажалак. У паўднёвай лесастэпавай частцы пераважаюць чарназёмныя глебы (малагумусавыя тыповыя лёгка-і сярэднесугліністыя і ападзоленныя чарназёмы), у паўночнай палескай — дзярнова-падзолістыя. Пад лясамі і хмызнякамі занята 17 % тэрыторыі, у паўночных раёнах пераважаюць змяшаныя лясы (сасна, бяроза, дуб), у цэнтральным і паўднёвым раёнах — астраўныя лясы (пераважна з ліпы, клёна, ясеня; сустракаюцца дубовыя гаі).
Насельніцтва 1987 год — 1427 тыс. чал. 1991 год — 1430 тыс. чал. 1999 год — 1349 тыс. чал.
Вядомыя асобы Давід Бурлюк (1882—1967) — паэт, мастак, адзін з заснавальнікаў расійскага футурызму. Клімент Васілевіч Квітка (1880—1953) — украінскі музыказнаўца-фалькларыст. Леў Яфімавіч Кербель (1917—2003) — савецкі і расійскі скульптар. Народны мастак СССР (1977). Рыгор Пятровіч Піўтарак (нар. 1935) — украінскі мовазнаўца, доктар філалагічных навук (1990), прафесар (1992), акадэмік НАН Украіны (2009). Алекс Юшчанка (1917—2008) — паэт, Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980).
Адміністрацыйны падзел Канатопскі раён Ахтырскі раён Раменскі раён Сумскі раён Шосткінскі раён
Літаратура
Катэгорыя:Вобласці Украіны