Мікалай Мінкевіч (, Лунінец — , ЗША) — грамадскі дзеяч, лекар. Зяць Радаслава Астроўскага.

Біяграфічныя звесткі Мікалай Мінкевіч паходзіў з сям’і праваслаўнага святара. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Вучыўся на медыцынскім факультэце Віленскага ўніверсітэта. У 1942 годзе скончыў універсітэт у Каўнасе. Ажаніўся з дачкой Астроўскага.

У 1942—1944 гадах працаваў лекарам у Баранавічах, дырэктарам Баранавіцкай медыцынскай школы, а з сакавіка 1944 года стаў галоўным лекарам БКА. Дэлегат Другога Усебеларускага з’езду. З лета 1944 года — на эміграцыі.

Працаваў лекарам пры ЮНРРА і ІРО ў брытанскай зоне акупацыі Германіі, браў удзел у грамадскім жыцці беларусаў у лагеры ДП у Ватэнштаце. У 1949 годзе выехаў з сям’ёй у Аргенціну, дзе працаваў галоўным лекарам пры шпіталі ў Сан-Луісе. У студзені 1955 года пераехаў у ЗША. Працаваў у шпіталях штатаў Ілінойса, Агая, Місуры, Індыяны, Мічыгана. У 1976 годзе па выхадзе на пенсію пераехаў у Фларыду. У 1977 годзе на XVIII Пленуме БЦР быў абраны віцэ-прэзідэнтам БЦР. У 1970-х уваходзіў ва ўправу Беларускага кангрэсавага камітэта Амерыкі.

Архіў Мікалая Мінкевіча захоўваецца ў зборах пры царкве Святой Ефрасінні Полацкай у Саўт-Рыверы.

Спасылкі

Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Другога Усебеларускага кангрэса Катэгорыя:Члены Беларускага кангрэсавага камітэту Амерыкі Катэгорыя:Беларусы ў Германіі Катэгорыя:Беларусы ў ЗША Катэгорыя:Беларусы ў Аргенціне