«1905 у Беларусі», таксама «1905 год у Беларусі» — зборнік дакументаў і матэрыялаў, прысвечаны 20-годдзю рэвалюцыі 1905—1907 гадоў і яе падзеям у самой Беларусі. Выдадзены ў 1926 годзе ў Менску.
Падрыхтаваны Камісіяй ЦВК Беларускай ССР па арганізацыі святкавання 20-годдзя рэвалюцыі 1905 года і гістпартам пры ЦК КП(б)Б.
Змест У зборніку апублікаваны 8 спраў архіўнага фонду 4-га справаводства Дэпартамента паліцыі Расійскай імперыі, якія захоўваліся ў Ленінградскім аддзяленні Цэнтральнага архіва РСФСР.
413 дакументаў (данясенні, паведамленні, тэлеграмы жандарскіх чыноўнікаў і губернатараў, пракламацыі РСДРП, Бунда, сацыялістаў-рэвалюцыянераў) адлюстроўваць падзеі, рух і настрой у 1905 годзе ў этнаграфічных межах Беларусі (былых Віленскай, Віцебскай, Гродзенскай, Магілёўскай, Мінскай губерняў). У зборніку прыведзеная гістарычная хроніка падзей рэвалюцыі 1905—1907 гадоў, у прадмове дадзена крытыка зместу і палітычнага кірунку крыніц.
Рэдакцыя мела на мэце дэталізаваць адлюстраваныя ў дакументах падзеі ў форме зносак на аснове іншых крыніц, якія не ўвайшлі ў зборнік (асобных спраў канцылярый губернатараў, матэрыялаў газет 1905 года, мемуарнай літаратуры), але не здолела гэта зрабіць.
Рэцэнзіі Уладзімір Пічэта ў рэцэнзіі на зборнік (часопіс «Каторга и ссылка», 1926, № 3) указваў на недакладнасці і нядбайнасць апрацавання матэрыялаў, адначасова адзначаў, што ў навуковы ўжытак уведзеныя «матэрыялы першараднай гістарычнай каштоўнасці».
Публікацыя 1905 год у Беларусі: Зборнік архіўных дакументаў / Цэнтральная камісія ЦВК БССР па азначэнню 20-х гадовага юбілею рэволюцыі 1905 году і гістпарт цэнтральнага комітэту КП(б)Б ; Пад. рэд. С. Агурскага і інш. — Мінск: Б.в., 1925. — 109 с.: іл.
Літаратура — С. 550—551. Несцяровіч, Ю. У. Праблема класіфікацыі археаграфічных публікацый і беларускія археаграфічныя выданні: (Гісторыка-археагічны нарыс) / Камітэт па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь; Беларускі НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы (БелНДІДАС); Навуковы рэдактар М. Х. Шумейка. — Мінск: Б.в., 1997. — 56 с.
Катэгорыя:Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі Катэгорыя:Выданні Беларусі Катэгорыя:Кнігі 1925 года Катэгорыя:Гістарыяграфія гісторыі Беларусі