Кні́га праро́ка Ёіля (, Сефер Ёэль; ; ) — 29-я кніга кананічнага Старога Запавету, шаснаццатая частка Танаху. Другая з кніг г. зв. малых прарокаў.
Кніга прадстаўленая як «слова Гасподняе, якое было Ёілю, сыну Ватуілаваму» (Ёіль 1:1). Гэта ўсё, што вядома з Бібліі пра самога Ёіля. У перакладзе з іўрыта Ёіль, або Ёэль () азначае «Егова ёсьць Бог». Блізкае знаёмства Ёіля з Іерусалімам, яго храмам і асаблівасцямі храмавага служэння паказвае на тое, што, магчыма, прарок пісаў сваю кнігу ў Ерусаліме або ў Іўдзеі. Апасродкавана з кнігі вынікае, што ён паходзіў з Іўдзеі, жыў у Ерусаліме і меў шчыльныя кантакты са сьвятарскім асяроддзем. Кніга з'явілася пасля Вавілонскага палону, імаверна ў IV стагоддзі да н.э.
Літаратура Большой библейский словарь / Под ред. У. Элуэлла, Ф. Камфота. — СПб.: Библия для всех, — 2007. — 1504с. Спасылкі
Кніга Ёіля ў перакладзе Васіля Сёмухі Кніга прарокі Ёеля ў перакладзе Яна Станкевіча і Майсея Гітліна Кніга Ёэля ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь Кніга Ёэля ў перакладзе Антонія Бокуна Кніга прарока Ёэля ў перакладзе Яна Пятроўскага
Катэгорыя:Кнігі Старога Запавету Катэгорыя:Танах:Прарокі Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Малыя прарокі