Капліца Святога Яна Хрысціцеля — мураваная прыдарожная капліца, знаходзіцца на ўзлеску на беразе Вішнеўскага возера каля вёсцы Краснаазёрнае, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць.
Гісторыя Дакладная дата пабудовы капліцы невядома, па адных крыніцах XVIII стагоддзе, па іншых пасля 1875 года. У капліцы зноходзілася фігура святога ЯнаЗабытая прыдарожная каплічка — старадаўняе месца культу святога Яна.
У канцы 2019 года побач з капліцай быў знойдзены старадаўні каваны крыж. Намаганнямі пробашча вішнеўскай парафіі святога Юды Тадэвуша ксяндза Антонія Казлоўскага, тутэйшых вернікаў і мецэнатаў капліца была адноўлена. У адрэстаўраваную капліцу змясцілі новую фігуру святога Яна, спецыяльна для гэтага зробленую з сучаснага матэрыялу.
27 чэрвеня 2021 года біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч нанава пасвяціў адноўленую прыдарожную капліцу ў гонар святога Яна ХрысціцеляБіскуп Кашкевіч нанава пасвяціць адноўленую капліцу святога Яна Хрысціцеля пад Вішневам.
Спасылкі
Катэгорыя:Краснаазёрнае Катэгорыя:Культавыя збудаванні Смаргонскага раёна Катэгорыя:Капліцы Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Гродзенская дыяцэзія