Вымня́нка, Вымніца — рака ў Віцебскім раёне Беларусі, левы прыток ракі Каспля (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 38 км. Плошча вадазбору 357 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 ‰.

Асноўныя прытокі Правыя: рака Гарна, ручаі Клінскі, Давыдаўскі. Левыя: рака Каменка

Агульныя звесткі Выцякае з возера бяз назвы каля вёскі Раніна, цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша і паўднёвай ускраіне Суражскай нізіны, працякае праз возера Вымна, пратокай злучана з Янавіцкім возерам. Упадае ў Касплю каля вёскі Пранікі. Даліна да вёскі Півавары трапэцападобная, шырынёй 300—500 м. Абалона перарывістая, шырыня яе да 500 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 6—10 м. Берагі ракі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй да 1 м.

На рацэ гарадскі пасёлак Янавічы, вёскі Астрэйкава, Казімірова, Пукшына.

Літаратура

Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.

Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И.П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. В 5-ти т. Т. 2: Природа. Экономика. народное образование. / Редкол. П. У. Бровка (гл. редактор) и др. — Мн.: Гл. ред. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50000 экз.

Спасылкі Вымнянка

Катэгорыя:Басейн Касплі Катэгорыя:Рэкі Віцебскага раёна