Караль Казiмеж Курпі́нскі (, , , Польшча — ) — польскі кампазітар, дырыжор, музыкальны тэарэтык. Прадстаўнік позняга класіцызму і сябра Варшаўскага таварыства сяброў навукі (). Аўтар музыкі да патрыятычнай песні «La Varsovienne» (1831) на словы Казіміра Дэлавінь.

Біяграфія Музыцы вучыўся ў бацькі — арганіста Марціна Курпінскага.

З 1810 года 2-і дырыжор «Tэатра Нарадовы», у 1824—1840 гадах 1-ы дырыжор і дырэктар «Тэатра Велькі» ў Варшаве.

У 1835—1840 гадах кіраваў першай польскай Школай музычнага і драматычнага мастацтва.

Адыграў значную ролю ў стварэнні нацыянальнай оперы.

Асноўныя творы thumb | left | Памятная дошка ў касцёле ў Влашакавіцах Аўтар больш як 25 опер (усе пастаўлены ў Варшаве), у т.л. «Шарлатан, або Уваскрэсенне з мёртвых», «Ядвіга, каралева Польшчы» (абедзве ў 1814), «Новыя кракавякі» (1816), «Замак на Чарштыне, або Баямір і Ванда» (1819), аперэт, балетаў, мес, кантат, аркестравых і камерна-інструментальных твораў, аркестравых і фартэпіянных паланэзаў, песень; музычных падручнікаў і артыкулаў па музычнай этнаграфіі.

Літаратура

Катэгорыя:Кампазітары Польшчы Катэгорыя:Оперныя кампазітары Польшчы Катэгорыя:Кампазітары паводле алфавіта