1-ы пяхотны рэгімент вялікай булавы Вялікага Княства Літоўскага — пяхотнае падраздзяленне войска Вялікага Княства Літоўскага перыяду Рэчы Паспалітай.

З’яўлялася тактычнай адзінкай, якая складалася з некалькіх аддзелаў пяхоты, што адпавядала пазнейшаму пяхотнаму палку.

З 1717 названы: «палком інфантэрыі вялікага гетмана Вялікага Княства Літоўскага», каля 1766 «пяхотным рэгіментам вялікай булавы Вялікага Княства Літоўскага», у 1776 «1-ым грэнадзёрскім палком» і ў тым жа годзе «1-ым пяхотным рэгіментам вялікай булавы Вялікага Княства Літоўскага».

У 1790—1792 гадах полк камплектаваўся рэкрутамі з Слонімскага, Лідскага і Слуцкага паветаў.

Места кватэравання: Барысаў (1777), Слонім (1783—1792), Вількамір (снежань 1792).

Шэфы Вялікія гетманы літоўскія: князь Міхал Сервацы Вішнявецкі 1735, пам. 1744 князь Міхал Казімір Радзівіл «Рыбанька», пам. 1762 князь Міхал Юзаф Масальскі, пам. 1768 князь Міхал Казімір Агінскі (1768—1793), Сымон Марцін Касакоўскі (1793)

Палкоўнікі Сокал, генерал (1717) князь Радзівіл, палкоўнік, мечнік ВКЛ (1754—1759) Ржэвускі, генерал-лейтэнант, харунжы літоўскі (1762) Аскерка, палкоўнік (1766) Юзаф Пац (18 верасня 1776) Ігнацій Рымінскі (22 ліпеня 1783) Мараўскі (1790)

Бітвы і сутычкі Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года, што тычылася абароны наступстваў Канстытуцыі 3 мая 1791 года, у тым ліку ў бітвах пад Мірам (11 чэрвеня 1792), Салатамі (29 ліпеня 1794), абароне Вільні (11 жніўня).

Абмундзіраванне

Салдаты пасля рэформы 1786 года насілі строй мадэлі 1789 года. Курткі гранатовыя, рабат кармазіновыг. зн. ярка-чырвоны, барвовы. Прыборны метал жоўты. На літых латунных гузіках лічба 1 . У батальёне стральцоў пешых курткі зялёныя, рабат кармазіновы. Палкавыя сцягі не захаваліся.

Літаратура Gembarzewski B. Rodowody pułków polskich i oddziałów równorzędnych od r. 1717 do r. 1831. Warszawa 1925. М. Грыгор’еў. Войска ВКЛ ад Сасаў да Касцюшкі (1765—1794). — Менск, 1994 Jan Czop. Barwa wojska Rzeczypispolitej obojganarodow w 18 wieku. Libra, 2009.

Катэгорыя:Літоўскія пяхотныя рэгіменты Катэгорыя:Гісторыя Барысава Катэгорыя:Гісторыя Слоніма Катэгорыя:Гісторыя Укмярге