Палад Бюльбюль аглы (, імя пры нараджэнні — Палад Муртуза аглы Мамедаў; ) — азербайджанскі эстрадны спявак (лірычны тэнар), кампазітар, педагог, акцёр, доктар мастацтвазнаўства, прафесар (2000); дзяржаўны, палітычны і грамадскі дзеяч, дыпламат. Сын азербайджанскага опернага спевака, народнага артыста СССР Бюльбюля. Народны артыст Азербайджанскай ССР (1982).

Міністр культуры Азербайджанскай ССР (1988—1991), Міністр культуры Азербайджанскай Рэспублікі (1991—2006), дэпутат Нацыянальнага сходу Азербайджана (Мілі меджліса), Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Азербайджана ў Расіі (2006—2024).

Узнагароды Прэмія Ленінскага камсамола Азербайджанскай ССР (1970), заслужаны дзеяч мастацтваў Азербайджанскай ССР (1973), народны артыст Азербайджанскай ССР (1982), заслужаны чалавек Малдовы (2005), спецыяльная ўзнагарода Прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення» (2015)Лукашэнка ўручыў Паладу Бюльбюль аглы спецыяльную ўзнагароду «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення», народны артыст Туркменістана (2017).

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Азербайджана Катэгорыя:Аўтары-выканаўцы Азербайджана Катэгорыя:Паслы Азербайджана ў Расіі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Баку