Спаса-Ушэсцеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Ждановічы Мінскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Падлесная, 6.
Гісторыя 12 верасня 1994 года адбыўся сход вернікаў у колькасці 67 чалавек, на якой вырашылі стварыць праваслаўны прыход. 26 снежня 1994 года Мінскі аблвыканкам зарэгістраваў устаў прыходу.
У сакавіку 2001 года быў вылучаны ўчастак пад будаўніцтва храма. У 2002 годзе епіскапам Барысаўскім Іаанам быў асвячоны крыж на месцы будаўніцтва царквы. У верасні 2002 года парафія храма прайшла перарэгістрацыю.
Закладка новага храма адбылася ў 2005 годзе. Па праекце ўмяшчальнасць храма прыкладна разлічана на 300 чалавек.
Настаяцелі Анатоль Церах (сакавік 1995 — 2000) Дзімітрый Веташкін (з 22 жніўня 2000)
Спасылкі ЖДАНОВИЧСКИЙ ВОЗНЕСЕНСКИЙ ХРАМ
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мінскага раёна Катэгорыя:Ждановічы (Мінскі раён) Катэгорыя:Храмы Мінскай епархіі