«Газавік» — беларускі аматарскі футбольны клуб з Віцебска. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя Клуб быў заснаваны ў 2002 годзе, выступаў у чэмпіянаце Віцебскай вобласці. У 2020 годзе стаў чэмпіёнам вобласці, а ў 2009, 2011, 2014 і 2020 гадах — уладальнікам Кубка Віцебскай вобласці.

У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Газавік» далучыўся да Другой лігі, дзе атрымаў упэўненую перамогу ў Віцебскім дывізіёне і другі раз запар стаў чэмпіёнам вобласці. У плэй-оф жа віцебская каманда па выніку дзвюх сустрэч саступіла «Асіповічам» (1:1, 1:2) і выбыла з далейшай барацьбы.

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2021 Другая — Віцебскі дывізіён — Усход (Д3) 1 10 10 0 0 53–4 30 1/32 фіналу Другая — Віцебскі дывізіён — Этап за 1—6 месцы (Д3) 1 10 7 2 1 37–9 23 Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 0 1 1 2–3 2022 Другая — Віцебскі дывізіён (Д3) 2 18 15 2 1 53–12 47 1/16 фіналу Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 1 0 1 4–5 2023 Другая — Віцебскі дывізіён (Д3) 1 18 15 2 1 63–10 47 1/32 фіналу Другая — Фінальны этап — Група 4 (Д3) 4 3 0 0 3 1–12 0

Крыніцы

Газавік Віцебск