Уолсал — карта Вялікабрытаніі () — горад у Вялікабрытаніі (метрапалітэнскае графства Уэст-Мідлендс), размешчаны на паўночны ўсход ад Бірмінгема і на ўсход ад Вулверхэмптана. Гістарычна (да 1974 года) Уолсал быў часткай цырыманіяльнага графства Стафардшыр.
Старадаўні цэнтр шорнай вытворчасці і металаапрацоўкі; металургія, станкабудаванне, электратэхніка, вытворчасць аўтадэталяў, гарбарная прамысловасць. Уолсал — адміністрацыйны цэнтр метрапалітэнскага раёна Уолсал. Паводле перапісу 2001 года насельніцтва горада складала 170 994 чалавек. Насельніцтва акругі Уолсал — 253,5 тыс. чалавек.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Джон Эдуард Грэй, брытанскі заолаг, філатэліст. Джэром Клапка Джэром, пісьменнік
Катэгорыя:Гарады Англіі Катэгорыя:Уэст-Мідлендс Катэгорыя:Стафардшыр