Акадэмія музычных мастацтваў Яначака () — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Брно.

Характарыстыка Установа была заснавана 12 верасня 1947 года. Яе стварэнне было натхнёнае фігурай Леаша Яначака, які ўжо пры жыцці імкнуўся заснаваць музычную акадэмію ў Брно.

Сёння па дысцыплінах, арыентаваных на музыку і тэатр, установа рыхтуе каля 700 студэнтаў для мастацкай сферы. Складаецца з факультэта тэатра і факультэта музыкі. Тэатральны факультэт мае ў сваім распараджэнні драматычную студыю і музычна-драматычную лабараторыю.

Напрамкі навучання ігра на піяніна, аргане, клавесіне, скрыпцы, альце, віяланчэлі, кантрабасе, флейце, габоі, кларнеце, фагоце, ражку, трубе, трамбоне, ударных інструментах, гітары духоўная музыка дырыжыраванне аркестрам дырыжыраванне хорам кампазіцыя оперны спеў кіраванне музыкай джазавая інтэрпрэтацыя аўдыёвізуальная вытворчасць і тэатр адукацыйная драматургія для тэатра глухіх сцэнічная тэхналогія рэжысура драмы тэатральная драматургія драматычная адукацыя драматургія і сцэнарыстыка радыё і тэлебачання фізічны тэатр драматычная акцёрская гульня музычная акцёрская гульня сцэнаграфія танцавальная педагогіка

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Брно Катэгорыя:Кансерваторыі Чэхіі