Лепельскі замак — абарончае збудаванне ў горадзе Лепель Вялікага Княства Літоўскага (цяпер у Віцебскай вобласці), узьведзенае на месцы старажытнарускага гроду. Існаваў y 16 ст. на востраве Лепельскага возера, насупраць в. Стары Лепель (Лепельскі раён).

Пасля захопу Полацку маскоўскія войскі ў 1563 годзе прыйшлі ў ваколіцы Лепеля, выпалілі іх, а ў самім Лепелі збудавалі сваю крэпасць, якая аднак неўзабаве была ў тым жа годзе знішчана Мікалаем Радзівілам Чорным.

У 1568 годзе ў сваю чаргу полацкі кашталян Юрый Зяновіч паводле загаду Жыгімонта Аўгуста заклаў у Лепелі замак. Замак быў прамавугольны ў плане, фланкіраваны вуглавымі вежамі. 3 паўночнага боку ад горада яго аддзяляў шырокі роў, які часткова запаўняўся вадой з возера. Каля Лепельскага замка і пад яго аховай знаходзіўся гандлёвы порт.

Лепельскі замак стаяў на паўвостраве, што ўтваралі рэчкі Ўла і Эса, ад напольнага боку быў аддзелены ровам, рэшткі якога бачныя дасюль.

Літаратура

Катэгорыя:Замкі Беларусі Катэгорыя:Замкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Славутасці Лепеля Катэгорыя:Гісторыя Лепеля