Вячаслаў Аляксеевіч Янушка (, Бяроза, Брэсцкая вобласць — ) — беларускі вучоны ў галіне сардэчна-сасудзістай хірургіі, прафесар, доктар медыцынскіх навук (1990). Старшынёй Беларускай асацыяцыі ангіёлагаў і сасудзістых хірургаў, членам Еўрапейскага таварыства кардыёлагаў, Еўрапейскай асацыяцыі кардыятаракальных хірургаў.
Біяграфія У 1973 годзе скончыў Мінскі медінстытут і пасля праходжання інтэрнатуры па спецыяльнасці «хірургія» на базе Баранавіцкай гарадской бальніцы працаваў хірургам у Івацэвіцкай раённай бальніцы, хірургам у аддзяленні сасудзістай паталогіі Мінскай абласной клінічнай бальніцы, у БелНДІ кардыялогіі.
У 1982 годзе абараніў кандыдацкую, а ў 1990 годзе стаў доктарам медыцынскіх навук.
Навуковая дзейнасць Шмат гадоў быў галоўным пазаштатным сасудзістым хірургам Міністэрства аховы здароўя. Упершыню распрацаваў хірургічную тактыку аднамомантавага лячэння хворых з спалучаным паражэннем каранарных артэрый і артэрый розных лакалізацый, якая з поспехам ужываецца ў многіх краінах СНД ды інш.
За час практычнай дзейнасці правёў больш за 7000 аперацый на сэрцы і сасудахПамёр прафесар Вячаслаў Янушка. Ён правёў больш за 7000 аперацый на сэрцы і сасудах.
Узнагароды Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 276. Республика Беларусь: энциклопедия: [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 726.
Катэгорыя:Хірургі Беларусі