Остраўскі тэхнічны ўніверсітэт або літаральна Вышэйшая школа горнай справы — Тэхнічны ўніверсітэт Остравы () — чэшская дзяржаўная політэхнічная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у Остраве.
Гісторыя Установа была заснавана 23 студзеня 1849 года як Горная акадэмія ў Пршыбары. У 1894 годзе акадэміі быў прысвоены статус універсітэта, а ў 1904 годзе ўніверсітэт быў перайменаваны ў Вышэйшую школу горнай справы. У 1945 годзе ўстанова пераведзена ў Остраву, у той час — цэнтр чэхаславацкай горназдабыўной прамысловасці.
Факультэты Факультэт горнай справы і геалогіі Факультэт тэхналогіі матэрыялаў Факультэт машынабудавання Факультэт электратэхнікі і інфарматыкі Эканамічны факультэт Факультэт грамадзянскага будаўніцтва Факультэт інжынернай бяспекі
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Чэхіі Катэгорыя:Острава Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Чэхіі