Аэрапорт Джаковіца — аэрапорт недалёка ад горада Джаковіца ў заходняй частцы Косава. Мяркуецца, што аэрапорт можа стаць грамадзянскім і будзе выкарыстоўвацца для недарагіх камерцыйных авіякампаній і грузавых рэйсаў.

Месцазнаходжанне Аэрапорт Джаковіца знаходзіцца непасрэдна каля горада Джаковіца, што ў чатырох кіламетрах на поўдзень ад возера Радоніч.

Гісторыя Аэрапорт быў пабудаваны для KFOR пасля косаўскай вайны 1999 года побач з існуючым аэрадромам, які выкарыстоўваўся для сельскагаспадарчых патрэб. Сучасны аэрапорт выкарыстоўваўся ў асноўным для ваенных і гуманітарных рэйсаў. Знаходзіўся ў італьянскай зоне адказнасці. Самым вялікім самалётам, які прызямляўся ў аэрапорце, быў Боінг 737.

18 снежня 2013 года аэрапорт быў перададзены ўраду Рэспублікі Косава ад ВПС Італіі. У перыяд італьянскай эксплуатацыі праз аэрапорт Джаковіца прайшло звыш 27000 самалётаў, 220000 пасажыраў і больш за 40000 тон грузаў.

Мясцовы і нацыянальны ўрады плануюць стварыць з аэрапорта Джаковіца грамадзянскі і камерцыйны аэрапорт. Па стане на 2020 год, аэрапорт зачынены ўладамі Косаваhttps://www.ocnal.com/2020/10/gjakova-airport-yet-out-of-order.html. Ён мог бы стаць канкурэнтам моцна загружанага аэрапорт Прышціны. Акрамя таго, аэрапорт Джаковіца будзе мець перавагу, паколькі туманы ў зімовы перыяд там бываюць не так часта, як у аэрапорце ПрышціныXhevat Ramosaj, kosovarisches Ministerium für Verkehr und Kommunikation: Civil Aviation (2004) (PPT, 2 MB). Праект рэканструкцыі аэрапорта прадугледжвае падаўжэнне узлётна-пасадачнай паласы да 2400 м з цяперашніх 1800 м і яе пашырэнне з 30 да 45 м. Такім чынам будуць выкананы стандарты ІКАО.

Спасылкі

Аэрапорт Джаковіца The Italian Air Force in Kosovo

Катэгорыя:Аэрапорты Сербіі