Жазеф Жыль Анры Вільнёў (фр. Joseph Gilles Henri Villeneuve; , вёска (цяпер горад) Шамблі, Квебек, Канада — , шпіталь Святога Рафаэля ў Лёвене, Бельгія) — канадскі аўтагоншчык французскага паходжання, пілот Формулы-1. Правёў 67 Гран-пры, у шасці з якіх атрымаў перамогу. Атрымаў смяротныя траўмы ў аварыі падчас кваліфікацыі Гран-пры Бельгіі 1982 года.

Бацька чэмпіёна свету Формулы-1 1997 года Жака Вільнёва, старэйшы брат аўтагоншчыка Жака Вільнёва-старэйшага.

Імем Жыля названы аўтадром ў Манрэалі.