Ісак Майсеевіч Нісенбаум (1898—1981) — беларускі медык, мікрабіёлаг, арганізатар аховы здароўя ў Беларусі.
Біяграфія
Нарадзіўся ў г. Бабруйску 30 снежня 1898 года ў яўрэйскай сям’і. Скончыў у 1926 годзе медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаНисенбаум, Исаак Мойсеевич .
1926 па 1931 год загадваў Мінскім павятовым, акруговым, гарадскім аддзеламі аховы здароўя. З 1931 па 1938 — асістэнт кафедры мікрабіялогіі Мінскага медінстытута, першы начальнік лячэбна-санаторнага ўпраўлення (лячэбнай камісіі) ЦК КП(б)Б.
Перад вайной ў 1938 годзе стаў дырэктарам Беларускага інстытута ўдасканалення медыцынскіх кадраў. У 1941 году сышоў у дзеючую армію і да 1945 года быў ваенным лекарам.
Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе галоўны ўрач Мінскай інфекцыйнай клінічнай бальніцы. Працаваў асістэнтам кафедры мікрабіялогіі Мінскага медінстытута з 1945-га па 1968-ы гг.
Ісаак Майсеевіч правёў пэўную працу па вылучэнні і замацаванні самастойных клінічных баз для кафедраў інстытута ўдасканалення ўрачоў хірургічнага профілю, тэрапіі і педыятрыі. Рэалізаваў шэраг мер па арганізацыі філіяла БелДІУУ на базе Віцебскага медінстытута.
Памёр 27 кастрычніка 1981 года.
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам, медалямі, Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР.
Спасылкі
Нисенбаум Исаак Мойсеевич
Катэгорыя:Рэктары БМАПА Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Ваенныя ўрачы СССР Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Ваенныя ўрачы Беларусі Катэгорыя:Медыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Постаці беларускай аховы здароўя