Жарэ́с Іва́навіч Алфёраў (,  — «Смерть наступила вчера, 1 марта, в 23:40 мск») — савецкі і расійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 2000 годзе за распрацоўку паўправадніковых гетэраструктур і стварэнне хуткіх опта- і мікраэлектронных кампанентаў. Яго даследаванні адыгралі вялікую ролю ў інфарматыцы. Быў дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі. Ініцыяваў заснаванне прэміі «Глабальная энергія» ў 2002 годзе. Да 2006 года ўзначальваў Міжнародны камітэт па прысуджэнні гэтай прэміі. Замежны член НАН Беларусі.

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў Віцебску ў сям’і Івана і Ганны Алфёравых. Названы ў гонар Жана Жарэса. Скончыў з залатым медалём сярэднюю школу № 42 ў Мінску. Быў залічаны на 1 курс Энергетычнага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт). Далей, паводле парады свайго настаўніка фізікі Я. Б. Мельцэрзона паехаў паступаць у Ленінград. У 1952 годзе Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут імя У. І. Ульянава (ЛЭТІ). З 1953 года працуе ў Фізіка-тэхнічным інстытуце імя А. Ф. Іофэ (з 1987 да мая 2003 года быў дырэктарам, з мая 2003 года да ліпеня 2006 года — навуковы кіраўнік). Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1961), доктар фізіка-матэматычных навук (1970). Прафесар ЛЭТІ (1972). У 1990—1991 гадах — віцэ-прэзідэнт АН СССР, старшыня Прэзідыуму Ленінградcкага навуковага цэнтра. З 2003 года — старшыня Навукова-адукацыйнага комплекса «Санкт-Пецярбургскі фізіка-тэхнічны навукова-адукацыйны цэнтр» РАН. Акадэмік АН СССР (1979), потым РАН. Віцэ-прэзідэнт РАН, старшыня прэзідыуму Санкт-Пецярбургскага навуковага цэнтра РАН. Галоўны рэдактар «Лістоў у Часопіс тэхнічнай фізікі», член рэдактарскай рады часопісу «Навука і жыццё».

Аўтар больш як 500 навуковых прац, трох манаграфій і каля пяцідзесяці вынаходніцтваў.

У культуры На кінастудыі Беларусьфільм зняты дакументальны фільм «Лазар Алфёрава» (рэжысёр Уладзімір Мароз, 2008).

Узнагароды Узнагароды Расіі і СССР Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай»: Ордэн «За заслугі перад Айчынай» I ступені (14 сакавіка 2005) — за выдатныя заслугі ў развіцці айчыннай навукі і актыўны ўдзел у заканатворчай дзейнасці Ордэн «За заслугі перад Айчынай» II ступені (2000) Ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені (4 чэрвеня 1999) — за вялікі ўклад у развіццё айчыннай навукі, падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў і ў сувязі з 275-годдзем Расійскай акадэміі навук Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (15 сакавіка 2010) — за заслугі перад дзяржавай, вялікі ўклад у развіццё айчыннай навукі і шматгадовую плённую дзейнасць Ордэн Леніна (1986) Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1980) Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1975) Ордэн «Знак Пашаны» (1959)

Медалі Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі 2001 года ў галіне навукі і тэхнікі (5 жніўня 2002) за цыкл прац «Фундаментальныя даследаванні працэсаў фарміравання і ўласцівасцей гетэраструктур з квантавымі кропкамі і стварэнне лазераў на іх аснове» Ленінская прэмія (1972) — за фундаментальныя даследаванні гетеропереходов у паўправадніках і стварэнне новых прыбораў на іх аснове Дзяржаўная прэмія СССР (1984) — за распрацоўку ізаперыядычных гетэраструктур на аснове чацвярня цвёрдых раствораў паўправадніковых злучэнняў A3B5

Замежныя ўзнагароды Ордэн Францыска Скарыны (Беларусь, 17 мая 2001) — за вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай навукі, арганізацыю беларуска-расійскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва, умацаванне дружбы народаў Беларусі і Расіі Ордэн князя Яраслава Мудрага (Украіна, 15 мая 2003) — за важкі асабісты ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй у сацыяльна-эканамічнай і гуманітарнай сферах Ордэн Дружбы народаў (Беларусь)

Іншыя ўзнагароды Нобелеўская прэмія (Швецыя, 2000) — за развіццё паўправадніковых гетэраструктур для высакаскорасны оптаэлектронікі Прэмія Ніка Холоньяка (Аптычнае таварыства ЗША, 2000) Хьюллет-Паккардовская прэмія (Еўрапейскае фізічнае таварыства, 1978) — за новыя працы ў галіне гетэрапереходаў Прэмія А. П. Карпінскага (ФРГ, 1989) — за ўклад у развіццё фізікі і тэхнікі гетэраструктур Прэмія імя А. Ф. Іофе (РАН, 1996) — за цыкл работ «Фотаэлектрычныя пераўтваральнікі сонечнага выпраменьвання на аснове гетэраструктур» Дзямідаўскі прэмія (Навуковы Дзямідаўскі фонд, Расія, 1999) Прэмія Кіёта (Инамори фонд, Японія, 2001) — за поспехі ў стварэнні паўправадніковых лазераў, якія працуюць у бесперапынным рэжыме пры пакаёвых тэмпературах — піянерскі крок у оптаэлектронікі Прэмія У. І. Вярнадскага (НАН Украіны, 2001) Прэмія «Расійскі Нацыянальны Алімп». Тытул «Чалавек-легенда» (РФ, 2001) Міжнародная энергетычная прэмія «Глабальная энергія» (Расія, 2005) Залаты медаль Х. Велькера (1987) — за піянерскія працы па тэорыі і тэхналогіі прыбораў на аснове злучэнняў III—V груп Медаль Балантайна (Інстытут Франкліна, ЗША, 1971) — за тэарэтычныя і эксперыментальныя даследаванні падвойных лазерных гетэраструктур, дзякуючы якім былі створаны крыніцы лазернага выпраменьвання малых памераў, якія працуюць у бесперапынным рэжыме пры пакаёвай тэмпературы Залаты медаль імя А. С. Папова (РАН, 1999) Залаты медаль (SPIE, 2002) Узнагарода сімпозіума па GaAs (1987) — за піянерскія працы ў галіне паўправадніковых гетэраструктур на аснове злучэнняў III—V груп і распрацоўку інжэкцыённых лазераў і фотадыёдаў Узнагарода «Залатая талерка» (Акадэмія дасягненняў, ЗША, 2002) XLIX Мендзялееўская чытальнік — 19 лютага 1993 года Званне і медаль Ганаровага прафесара МФТІ (2008) Узнагарода «Ганаровы ордэн Рау». Ганараваны звання «Ганаровы доктар Расійска-Армянскага (Славянскага) універсітэта». (ГОУ ВПО Расійска-Армянскі (Славянскі) універсітэт, Арменія, 2011)

Спасылкі

Жарэс Іванавіч Алфёраў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Фізікі Расіі Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Віцэ-прэзідэнты РАН Катэгорыя:Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Віцебска Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мінска Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Расіі Катэгорыя:Поўныя кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» Катэгорыя:Лаўрэаты Дзямідаўскай прэміі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Кіёта Катэгорыя:Народныя дэпутаты СССР ад навуковых таварыстваў Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі II склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі IV склікання Катэгорыя:Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі V склікання Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены НДР Катэгорыя:Члены КПРФ Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Замежныя члены НАНБ Катэгорыя:Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Беларусі Катэгорыя:Кавалеры ордэна Дружбы народаў (Беларусь) Катэгорыя:Асобы на марках Катэгорыя:Замежныя члены Кітайскай акадэміі навук