Вышэйшая эканамічная школа ў Празе () — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова эканамічнага профілю з сядзібай у Празе.

Агульная характарыстыка Установа была заснавана ў 1919 годзе як кафедра Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта ў Празе, якая спецыялізавалася на аптовым гандлі, банкаўскай справе і арганізацыі прамысловых прадпрыемстваў.

У 1949 годзе была створана Вышэйшая школа палітычных і эканамічных навук, якая ў 1953 годзе была рэарганізвана і атрымала новую назву. Установа зведала значную рэформу ў 1989 годзе пасля Аксамітнай рэвалюцыі.

З 2020 года ўстанова на англійскай мове афіцыйна называецца Пражскім універсітэтам эканомікі і бізнесу ().

Факультэты Факультэт фінансаў і ўліку Факультэт міжнародных адносін Факультэт эканомікі бізнесу Факультэт інфарматыкі і статыстыкі Факультэт народнай гаспадаркі Факультэт менеджменту

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Прагі Катэгорыя:Эканамічныя навучальныя ўстановы