Леанід Барысавіч Зільбер (; нар. , г. Віцебск) — беларускі і ізраільскі скульптар.

Біяграфія Нарадзіўся 2 лютага 1941 года ў Віцебску. У 1961—1967 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце, выкладчыкі А. А. Бембель, А. К. Глебаў. Дыпломная праца — кампазіцыя «Маладосць». З 1970 года ўдзельнічаў у рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных і міжнародных выстаўках.

Рэпатрыяваўся ў Ізраіль у верасні 1991 года.

Творчасць

Працуе ў галіне станковай і манументальнай пластыкі. Асноўныя творы: «Рабфак», «Двое», рэльеф «Мацярынства» (1970)Минский художник Зильбер Леонид Борисович, парталы са скульптурамі на будынках Мінскага тэатра музычнай камедыі (вышыня кожнай 4 м, медзь), Гродзенскага драматычнага тэатра (медзь, вышыня 8 м), паркавая скульптура каля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (бронза, 2 м), Дзяржаўнай філармоніяй (бронза, 2 м), «Батлейка» каля тэатра Музкамедыі (бронза, 4 м), «Дзяўчынка з савой» перад Домам прыроды (бронза, 1,7 м), скульптура «Праца» перад ЦНДІТК (медзь, 6 м).

У Ізраілі — бюсты Д. Бен-Гурыёна, У. Жабацінскага, Т. Герцля, помнік А. Бунімовічу ў Маладзёжным парку Нетаніі, праект помніка ізраільскім салдатам, якія загінулі ў вайну Суднага дня. У Ерусаліме скульптуры «Узыходны» (камень, 1,5 м) у парку , «Давід з арфай» (метал, 3 м), «Райскі сад» (метал, бетон, 3.5 м) у раёне Галина Подольская. Быть скульптором. Леонид Зильбер. Мар 06, 2013.

Скульптуры Л. Зільбера знаходзяцца ў Траццякоўскай галерэі, Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь і іншых.

Удзельнічаў у распрацоўцы конкурсных праектаў помнікаў «Разбураным гарадам», «Беларускаму падполлю» — для мемарыяльнага комплексу ў Мінску (1969), «Ахвярам курлоўскага расстрэлу 1905 года» ў Мінску (1970) і іншых.

Узнагароды Узнагароджаным сярэбраным медалём ВДНГ (1989).

Спасылкі

Минский художник Зильбер Леонид Борисович

Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары XX стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Ізраіля Катэгорыя:Імігравалі ў Ізраіль з Беларусі