Арнэ Эдвард Суксдарф (; , , Швецыя — , там жа) — шведскі кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар, мантажор, прадзюсар і акцёр.
Біяграфія У 1938 годзе скончыў драматычныя курсы ў Берліне. У 1939 годзе прыходзіць у кінематограф і даволі хутка становіцца адным з найбуйнейшых шведскіх кінадакументалістаў. Здымаў фільмы пра прыроду, жыццё лапароў і цыган, пра славутасці Швецыі, Індыі і іншых краін. У 1949 годзе зняты Суксдарфам кароткаметражны фільм «Гарадская сімфонія» атрымаў «Оскара». Адзіны гульнявы фільм — «Хлопчык на дрэве». Быў сцэнарыстам, аператарам і прадзюсарам сваіх фільмаў. У 1980-х гадах жыў і працаваў у Бразіліі.
Абраная фільмаграфія Рэжысёр: 1947 — Гарадская сімфонія / Människor i stad (к / м) 1951 — Індыйскі горад / Indisk by (к / м) 1953 — Вялікія прыгоды / Det stora äventyret 1957 — Сага пра джунглі / En djungelsaga 1961 — Хлопчык на дрэве / Pojken i trädet (гульнявы фільм) 1965 — Мой дом — Капакабана / Mitt hem är Copacabana
Катэгорыя:Кінарэжысёры паводле алфавіта Катэгорыя:Кінарэжысёры Швецыі Катэгорыя:Кінарэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Сцэнарысты паводле алфавіта Катэгорыя:Сцэнарысты Швецыі Катэгорыя:Сцэнарысты XX стагоддзя Катэгорыя:Кінааператары паводле алфавіта Катэгорыя:Кінааператары Швецыі Катэгорыя:Кінааператары XX стагоддзя Катэгорыя:Кінапрадзюсары паводле алфавіта Катэгорыя:Кінапрадзюсары Швецыі Катэгорыя:Кінапрадзюсары XX стагоддзя Катэгорыя:Мантажоры паводле алфавіта Катэгорыя:Мантажоры Швецыі Катэгорыя:Мантажоры XX стагоддзя